Сыстэма будзе лічбава фіксаваць уезды і выезды ўсіх грамадзян краінаў па-за ЭЗ, зьбіраючы зьвесткі з пашпарту, а таксама адбіткі пальцаў і выяву твару. Гэта дазволіць адсочваць, ці не перавышаюць падарожнікі дазволены тэрмін знаходжаньня.
EES будзе дзейнічаць у 25 краінах ЭЗ (акрамя Кіпру і Ірляндыі), а таксама ў Ісьляндыі, Ліхтэнштайне, Нарвэгіі і Швайцарыі – разам 29 дзяржаваў.
Новая сыстэма датычыць усіх, хто ня ёсьць грамадзянінам ЭЗ або згаданых чатырох краінаў, акрамя ўладальнікаў дазволаў на жыхарства, дыпляматаў і памежных працаўнікоў.
Запуск EES адбудзецца паступова, бо сыстэма яшчэ ня цалкам гатовая. Поўная праца чакаецца да 10 красавіка 2026 году. У гэты час пашпарты будуць працягваць штампаваць.
Для падарожжаў у ЭЗ ня патрэбны абавязкова біямэтрычны пашпарт, але зь ім будзе хутчэй праходзіць мяжу – без яго ўсе дадзеныя трэба будзе ўводзіць уручную.
Пасьля поўнага запуску EES чакаецца, што да канца 2026 году запрацуе і сыстэма ETIAS – аналяг амэрыканскай ESTA. Яна абавязкова спатрэбіцца ўсім, хто ўяжджае ў ЭЗ бязь візы, у тым ліку грамадзянам Вялікабрытаніі, Украіны, ЗША, Грузіі, Малдовы ды іншых краінаў. Дазвол будзе дзейнічаць тры гады і каштаваць 7 эўра.
Форум