Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol пасьля сыходу Андрэя Стрыжака эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту?
Прыборкай дарожак і пляцовак тройчы на тыдзень займаюцца супрацоўнікі «Спэцаўтагаспадаркі».
У Маскве ва ўзросьце 89 гадоў памёр Віталь Кароціч — савецкі і ўкраінскі паэт, публіцыст і грамадзкі дзеяч у гады так званай перабудовы ў СССР.
Беларусы замежжа расказалі Свабодзе, чаму яны гатовыя прымаць у сябе дома вызваленых палітвязьняў.
30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Як зьмяніўся Ціханоўскі за гэтыя дні, наколькі ягоны цяперашні вобраз адрозьніваецца ад вобразу 2020 года?
Міністэрства замежных спраў Эстоніі перасьцерагла ад паездак у Беларусь. Прычына — апытаньні і затрыманьні грамадзян Эстоніі ў Беларусі, якія здарыліся апошнім часам. А таксама ёсьць цяжкасьці з атрыманьнем консульскай дапамогі.
Малодшы сяржант расейскага войска Іван Грабеньнікаў вярнуўся ў Расею з палону ў траўні 2025 году. У жніўні ён запісаў відэа, у якім расказаў, як яго з пакалечанай рукой і катэгорыяй «Д» (непрыдатны для службы) насуперак ягонай волі вярнулі на фронт.
Парлямэнцкая асамблея Рады Эўропы 29 верасьня ў Страсбургу ўручыла прэмію ў галіне правоў чалавека імя Вацлава Гаўла. Ляўрэатам 2025 году стаў украінскі журналіст і праваабаронца, былы вайсковец і ваеннапалонны Максім Буткевіч, якога ў 2024 годзе вызвалілі з палону паводле абмену.
Сёньня ў Варшаве перапахавалі прах Сяргея Пясэцкага — удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выбітнага пісьменьніка з пакручастым лёсам. Ён меў беларускае паходжаньне, шматгадовую повязь зь Беларусьсю і напісаў раманы пра бандыцкі міжваенны Менск.
Міжнародны гуманітарны фонд, які фінансуе падтрымку беларускіх палітвязьняў, гатовы вярнуцца да працы з фондам BуSol пасьля сёньняшняй заявы ейнага заснавальніка Андрэя Стрыжака пра намер сысьці з арганізацыі ў выніку сэкс-скандалу.
Сярод прэтэндэнтаў на гэтую прэмію разам з Максімам Буткевічам былі таксама журналістка з Грузіі Мзія Амаглабэлі, асуджаная на гады зьняволеньня за нібыта напад на паліцыянта ў часе акцыяў пратэсту, а таксама дырэктар Abzas Media Улві Гасанлі з Азэрбайджану.
У праваабарончым цэнтры «Вясна» паведамілі, што былога начальніка цэху заводу «Гомсельмаш» Уладзіслава Пудзяка, які быў на прэзыдэнцкіх выбарах быў намесьнікам старшыні камісіі, асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі з адбываньнем пакараньня ў калёніі агульнага рэжыму.
Пра гэта расказалі ў «БКМ Холдынг».
Праваабаронцы маюць інфармацыю пра шэраг судовых працэсаў па гэтай справе — фігурантам прызначаюць ад «хіміі» да калёніі. Некаторым затрыманым падаўжаюць меру стрыманьня пад вартай на некалькі месяцаў.
29 верасьня ў Варшаве адбываецца перапахаваньне Сяргея Пясэцкага, удзельніка польска-савецкай вайны, выведніка і выдатнага пісьменьніка. Ці добра вы ведаеце біяграфію і творчасьць пісьменьнікаа, які меў беларускае паходжаньне і шматгадовую повязь зь Беларусьсю?
«Гэтае рашэньне далося мне нялёгка», — паведаміў Андрэй Стрыжак.
Кіраўніца Асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака» Юлія Юхно атрымала ключы ад сацыяльнага жытла ў Флярэнцыі, дзе будзе часовы прытулак для беларусаў, вымушаных зьехаць з сваёй краіны.
Прадстаўнік прэзыдэнта ЗША Джон Коўл на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х напісаў, што займаецца пытаньнем вызваленьня беларускага палітвязьня, ляўрэата Нобэлеўскай прэміі міру, праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які правёў у турмах Беларусі 4,5 года за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі.
На другім Кангрэсе ў справе палітычных зьняволеных Беларусі, які праходзіць у Варшаве, кіраўніца Нарвэскага Хэльсынскага камітэту і сябра рады Міжнароднага гуманітарнага фонду (МГФ) Бэрыт Ліндэман патлумачыла, чаму з МГФ днямі выключылі фонд салідарнасьці BySol.
Украінскія ратавальнікі раяць класьціся спаць са сьвістком і паўэрбанкам, а таксама вучыцца квадратнаму дыханьню.
Менскі гарадзкі суд пакараў 66‑гадовага мастака Ігара Рымашэўскага 14 месяцамі калёніі за «абразу Лукашэнкі» і «распальваньне варожасьці». Такі тэрмін дазволіў адпусьціць яго ў залі суду, бо ён яго адбыў у СІЗА
ІІ Кангрэс па палітзьняволеным у Беларусі адкрыўся 26 верасьня ў Варшаве. З пачатку кампаніі 2020 года палітвязьнямі ў Беларусі прызналі больш за 4 тысячы чалавек.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай пасьля выпадку са скасаваньнем яе інтэрвію тэлеканалу CNN пад ціскам Сяргея Ціханоўскага заявіў, што ў яго няма разыходжаньняў зь Сяргеем.
Іранская актывістка Самае Рашыдзі, якую некалькі праваабарончых груп абвясьцілі палітычнай зьняволенай, памерла праз 10 дзён пасьля прыпадкаў у турме на поўдзень ад Тэгерана.
Фонд BySol больш ня будзе часткай Міжнароднага гуманітарнага фонду.
Таксама сузаснавальнік, а цяпер супрацоўнік BySol Андрэй Стрыжак паабяцаў пайсьці ў псыхатэрапію.
З заявай з нагоды дня нараджэньня Алеся Бяляцкага выступілі эўрадэпутаты Малгажата Гасеўская, старшыня Дэлегацыі Эўрапарлямэнта па сувязях з Беларусьсю і яе намесьнікі Томас Тобэ і Міхал Кабоска.
Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў у Беларусі.
25 верасьня ў краіне пачынаюць уключаць ацяпленьне.
Сяргей Ціханоўскі апублікаваў у сваёй суполцы «Краіна для жыцьця» адкрыты ліст, у якім патлумачыў спрэчку ў жывым эфіры на сустрэчы з дыяспарай у Нью-Ёрку. Там ён настаяў, каб Сьвятлана Ціханоўская скасавала інтэрвію тэлеканалу CNN і працягнула сустрэчу.
Падчас сустрэчы Сьвятланы Ціханоўскай зь беларусамі ў Нью-Ёрку 24 верасьня Сяргей Ціханоўскі, які быў вядоўцам, настаяў, каб тая адмовілася ад дамоўленага інтэрвію на амэрыканскім тэлеканале CNN, каб сустрэча працягвалася.
25 верасьня 2025 у Сейме Літвы адкрылі фотавыставу пра палітвязьня, беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага, якому сёньня споўнілася 63 года.
У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.
Паводле крыніцы, дасьведчанай у справах Алеся Бяляцкага, летам 2025 году зьняволенаму праваабаронцу рабілі апэрацыю на нагах.
Колькасьць працоўных пэнсіянэраў з пачатку 2025 году вырасла на 15 тысмяч чалавек.
Група незалежных экспэртаў ААН рашуча асудзіла спробу вывазу зь Беларусі 69-гадовага палітыка Мікалая Статкевіча і зьнікненьне інфармацыі пра яго.
У Беларусі жанчын, як і мужчын, судзяць за «тэрарызм», «здраду дзяржаве» ці за «абразу Лукашэнкі».
Камісія для ўнутранага разбору, ініцыяваная фондам BySol, выявіла парушэньне этыкі Андрэем Стрыжаком, ён адхілены дырэктаратам ад кіраўнічых пасадаў, але застаецца ў фондзе.
Журналіст украінскага інфармацыйнага агенцтва УНІАН Дзьмітро Хілюк правёў у расейскім палоне больш за 3,5 году. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, як яго вывозілі празь Беларусь у Расею, пра першыя дні вайны, умовы ў расейскіх турмах і пра тое, як іх вярталі назад ва Ўкраіну праз Гомель.
Свабода даведалася, што вядома пра палітвязьня Ігара Аліневіча, асуджанага на 20 год зьняволеньня.
Беларусам Пясэцкі вядомы найперш як пісьменьнік.
На пачатку верасьня ў Беластоку Агенцтва ўнутранай бясьпекі Польшчы (ABW) затрымала ў Беластоку грамадзяніна Беларусі Ўладзіслава Н. па падазрэньні ў шпіянажы.
У сувязі з адкрыцьцём пункту пропуску «Тэрэспаль» на польска-беларускай мяжы дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс» аднаўляе выкананьне рэйсаў.
Пайшоў з жыцьця Арон Бельскі — апошні з чатырох братоў, якія ў часы ІІ усясьветнай вайны заснавалі ў Налібацкай пушчы найбуйнейшы габрэйскі партызанскі рух у Эўропе — свой атрад, які яшчэ называлі «Лясным Ерусалімам».
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
Закрыцьцё ранейшых маршрутаў экспарту і транзыту праз Польшчу прыводзіць да стратаў і росту лягістычных выдаткаў.
Ужо распачалося палітычнае змаганьне за тое, хто атрымае галоўную прэмію Эўразьвязу ў галіне правоў чалавека. Сярод намінантаў на прэмію Сахарава ў памеры 50 тысяч эўра ёсьць і беларускі палітзьняволены журналіст Анджэй Пачобут.
У Глэндэйле (штат Арызона) на State Farm Stadium прайшла цырымонія разьвітаньня з кансэрватыўным актывістам Чарлі Кэркам, застрэленым 10 верасьня.
Загрузіць яшчэ