Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Грузіі пачалі крымінальную справу супраць пратэстоўцаў. Іх вінавацяць паводле чатырох артыкулаў


Муртаз Задэлава
Муртаз Задэлава

Мэрыя Тбілісі на чале з прадстаўніком партыі ўлады Кахам Каладзэ адзначыла, што вядзе падлік шкоды, нанесенай пратэстамі 4 кастрычніка.

Паводле зьвестак мэрыі Тбілісі, у выніку падзей, якія адбыліся 4 кастрычніка, «былі пашкоджаны фасады помнікаў культурнай спадчыны, частка аканіц і дэкаратыўнае мастацкае асьвятленьне».

Таксама, паводле інфармацыі мэрыі, «пашкоджана вулічная мэбля, якую прыватныя кампаніі і ўладальнікі кавярні разьмясьцілі на арандаванай тэрыторыі».

«Агароджа двара адміністрацыі прэзыдэнта зламаная, а разьмешчаныя на процілеглым баку слупкі, якія абараняюць пешаходную зону ад аўтамабільнай зоны, пагнутыя. У значнай ступені пашкоджана розная інфраструктура — арэлі, расьліны, гаршчкі, дэкаратыўныя элемэнты, якія знаходзіліся на адноўленай вуліцы і прылягалі да кавярні. Некаторыя зь іх падлягаюць рэстаўрацыі, а іншыя цалкам зьнішчаныя», — сказалі ў мэрыі, якую цытуе грузінская служба Свабоды.

4 кастрычніка, паралельна зь мясцовымі выбарамі, апазыцыйны рух плянаваў правесьці на праспэкце Руставэлі «Народны сход». Грамадзяне сабраліся на плошчы Свабоды, і пасьля выступу прадстаўніка арганізацыйнай групы Муртаза Задэлавы некаторыя рушылі ў бок будынку Адміністрацыі прэзыдэнта на вуліцы Атанэлі, а некалькі чалавек прарваліся праз плот у двор адміністрацыі.

Уначы паліцыя затрымала арганізатараў мітынгу — лідэраў руху на праспэкце Руставэлі: опэрнага сьпевака Паату Бурчуладзэ і апазыцыйнага палітыка Муртаза Задэлаву, сябра «Нацыянальнага руху» Іраклія Надзірадзэ, аднаго з апазыцыйных лідэраў Паату Манджгаладзэ і палкоўніка Лашу Бэрыдзэ.

Паводле Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі, затрыманым пагражае да 9 гадоў пазбаўленьня волі. Мяркуецца, што па меры прасоўваньня расьсьледаваньня затрымаюць яшчэ некалькіх чалавек.

МУС пачаў справу паводле чатырох артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • 317-ы: Заклік да гвалтоўнай зьмены канстытуцыйнага ладу Грузіі або да зрынаньня ўраду;
  • 225-ы: Арганізацыя, кіраваньне або ўдзел у злачынным гвалце;
  • 222-гі: Захоп або блякаваньне аб’екту стратэгічнага або асаблівага значэньня;
  • 187-ы: Пашкоджаньне або зьнішчэньне маёмасьці.

Апазыцыйныя партыі заходняга кірунку масава байкатавалі мясцовыя выбары, яны вінавацяць кіроўную «Грузінскую мару» ў правядзеньні прарасейскай палітыкі і вынішчэньні грузінскае дэмакратыі.

Раней праз палітыку цяперашніх уладаў, у прыватнасьці прыняты ёй закон аб «замежных агентах», спынілася эўраінтэграцыя Грузіі, хаця дзяржава шмат гадоў вяда перамовы пра ўступленьне ў Эўразьвяз на розных этапах.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG