Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Француз зь Беларусі — яго сям’я паверыла Сталіну. Дакумэнтальны праект Свабоды


Каляж
Каляж

Дакумэнтальны фільм Свабоды пра лёс сям'і Алеся Салагуба, якая паддалася на савецкую прапаганду і пасьля Другой сусьветнай вайны вярнулася ў СССР.

У 1930-я тысячы жыхароў Заходняй Беларусі зьяжджалі на заробкі ў Францыю — на шахты і ў гаспадаркі. Сярод іх была сям’я Салагубаў зь Вілейскага раёну. У францускім горадзе Алес у 1935 годзе ў сям'і нарадзіўся сын Алесь.

Пасьля Другой сусьветнай вайны савецкі ўлады праз прапаганду пераканалі сямʼю вярнуцца ў СССР. Таварным цягніком іх адвезьлі на Данбас, дзе замест «лепшага жыцьця» іх сустрэлі баракі, распродаж апошніх рэчаў, чэргі па хлеб і цяжкая праца ў шахтах.

Праз паўстагодзьдзя Алесь Салагуб адважыўся напісаць ліст прэзыдэнту Францыі Жаку Шыраку з просьбай дапамагчы пабачыць радзіму. Неўзабаве ён атрымаў запрашэньне ад мэра Алеса і, праз 53 гады пасьля ад’езду, зноў ступіў на францускую зямлю.

З таго часу Алесь Салагуб бываў у Францыі больш як дзесяць разоў, а мова ягонага дзяцінства нібыта сама вярнулася. Урэшце ён уладкаваў там сям’ю сына Аляксандра, які — дзякуючы бацькавым дакумэнтам і сябрам школьных гадоў — атрымаў францускія дакумэнты.

Свабода расказвае гісторыю Алеся Салагуба.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG