Партыю, якая выступае за скарачэньне падтрымкі Ўкраіны, узначальвае мільярдэр, сельскагаспадарчы магнат і былы прэм’ер-міністра рэспублікі Андрэй Бабіш.
Кіруючая праўкраінская кааліцыя «Разам» (SPOLU) атрымала 23%, цэнтрысцкая партыя «Старасты і незалежныя» (Starostové a nezávislí) — 11%, праэўрапейская Чэская пірацкая партыя — амаль 9%, вельмі правая «Свабода і прамая дэмакратыя» (SPD. Правапапулісцкая партыя «Аўтамабілісты для сябе» займае апошняе месца з тых, хто праходзіць у парлямэнт, з 6,8%.
Вельмі левы рух «Хопіць!» (Stačilo!), якое выступае за выхад з ЭЗ і згадвалася ў якасьці магчымага, хоць і невідавочнага, партнёра ANO, пяціадсоткавы барʼер не пераадолела.
Вельмі правая SPD, узначаленая вэтэранам чэскай палітыкі Таміо Акамурай, выказвае адкрытую незадаволенасьць колькасьцю ўкраінскіх бежанцаў у Чэхіі і дапамогай, якую Прага аказвае Кіеву ў вайне з Расеяй. Партыя Бабіша ўстрымліваецца ад адкрыта ксэнафобскіх выказваньняў; яе можна параўнаць з кіруючымі ў Вугоршчыне «Фідэс» Віктара Орбана і «Курсам» Робэрта Фіца ў Славакіі.
ANO не набірае большасьці ў парлямэнце, партыі давядзецца фарміраваць кааліцыю з іншымі палітычнымі сіламі. Працаваць з кааліцаяй SPOLU Пятра Фіялы партыя ANO не гатовая (як, зрэшты, і Фіяла — з ANO), найбольш верагодныя партнэры Бабіша — вельмі правыя «Свабода і прамая дэмакратыя» і «Аўтамабілісты для сябе». Раней падобныя палітычныя сілы ніколі не ўдзельнічалі ва ўрадзе. Адзін з магчымых сцэнарыяў — стварэньне ўраду меншасьці.
Якім было яно ні аказалася, новы ўрад Чэхіі, хутчэй за ўсё, зойме эўраскептычную і антыбрусэльскую пазыцыю, урэжа або спыніць дапамогу Ўкраіне і ўзмоцніць жорсткасьць міграцыйнай палітыку (пры і так амаль адсутнай міграцыі).
Форум