Па інфармацыі выданьня, дасьледнікі праекту Online Risk Labs выявілі 286 акаўнтаў у TikTok з сукупным ахопам ад 5 да 9 мільёнаў праглядаў у тыдзень, якія спрабавалі паўплываць на чэскіх выбарнікаў. У прыватнасьці, іх кантэнт уключаў у сябе «ўслаўленьне Ўладзіміра Пуціна», фэйкі і наратывы, якія легітымуюць расейскую агрэсію ва Ўкраіне, а таксама «дэманстрацыю моцы расейскай арміі. Фэйкавыя акаўнты выкарыстоўвалі разнастайную тактыку: ад копіпаста кантэнту дэзынфармацыйных сайтаў, да стварэньня ботаў, якія выдаюць ябе ў сетках за кандыдатаў ад партыяў.
Як паведамілі выданьню ў TikTok, сацсетка загадзя выдаліла 98,5% кантэнту, які парушае правілы кампаніі ў дачыненьні да выбараў, дэзынфармацыі і кантэнту, створанага штучным інтэлектам, а таксама 46 акаўнтаў, якія выдаюць сябе за афіцыйных чэскіх асоб.
TikTok у Чэхіі карыстаюцца каля 2,5 мільёнаў чалавек.
Усяго прагаласаваць маюць права больш за восем мільёнаў грамадзян.
Парлямэнцкія выбары ў Чэхіі праходзяць у пятніцу і суботу, 3 і 4 кастрычніка. Цяпер Чэхія — адзін з галоўных саюзьнікаў Украіны і актыўны крытык Крамля. Па выніках апытаньня, праведзенага перад выбарамі агенцтвам STEM, 29,3 працэнта выбаршчыкаў падтрымліваюць партыю мільярдэра Андрэя Бабіша ANO, 20,5 працэнта — прэм’ер-міністра Чэхіі Пятра Фіялу з яго правацэнтрысцкім блёкам «Разам» (Spolu), і 13 працэнтаў — вельмі правую партыю. Акамуры.
- Раней аб умяшаньні прарасейскіх ботаў у парлямэнцкія выбары ў Малдове праз TikTok расказвалі малдаўскія журналісты. Газэта Ziarul de Gardă выпусьціла расьсьледаваньне аб тым, як працуе сетка распаўсюджваньня прапаганды супраць прэзыдэнта краіны Маі Санду і праэўрапейскіх сіл, у якой былі задзейнічаныя сотні акаўнтаў з фальшывымі асобамі ў TikTok і Facebook, за якімі стаялі рэальныя актывісты Блёка «Перамога» зьбеглага малдаўскага алігарха Ілана Шора, а грошы плацілі на рахункі ў расейскім «Прамсувязьбанку», цесна зьвязаным з Крамлём
- У канцы 2024 года Канстытуцыйны суд Румыніі ануляваў вынікі першага тура прэзыдэнцкіх выбараў пасьля таго, як ультраправы кандыдат Кэлін Джорджэску, які сымпатызуе Крамлю, выйграў галасы, падтрыманыя кантэнтам у TikTok. Згодна з дакумэнтамі, прадстаўленымі вышэйшай радай нацыянальнай абароны Румыніі, выйграць Джорджэску дапамагла Расея.
Форум