Рух ХАМАС пагадзіўся выдаць Ізраілю ўтрыманых закладнікаў і перадаць уладу ў сэктары Газа незалежнай адміністрацыі ў рамках мірнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў рэгіёне. Пра гэта паведаміла «Аль-Джазіра».
Ігнотас Адамавічус займаў пасаду міністра культуры Літвы крыху больш за тыдзень.
Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі дапоўніла яшчэ 31 прозьвішчам «Пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян або асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненьне да экстрэмісцкай дзейнасьці».
Аляксандар Лукашэнка назваў сельскагаспадарчую зямлю «каштоўным рэсурсам» і паабяцаў забараніць яе адчужэньне пад будаўніцтва ці прысядзібныя ўчасткі.
Старшыня Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэодарас Русопуляс у інтэрвію Радыё Свабода згадаў зьняволеных беларускіх журналістаў і выказаў ім словы падтрымкі.
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб патрэбах беларускай эміграцыі Поль Галь некалькі гадоў займаецца праблемамі беларусаў у выгнаньні. Яму ўдалося шмат зрабіць, каб пра іх пачулі і пачалі рэагаваць. Але праблемы застаюцца.
У канцэрне «Белнафтахім» паведамілі, што на самым вялікім у Беларусі Рэчыцкім нафтавым радовішчы прабурылі дзьве новыя сьвідравіны і яшчэ па аднай на кожнай з шасьці іншых пляцовак у Гомельскай вобласьці.
Аўкцыён заплянавалі на 16 кастрычніка.
Генэральным праектавальнікам будаўніцтва сховішча радыяактыўных адкідаў вызначылі праектнае навукова-дасьледчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белніпіэнэргапрам».
Амбасаду ФРН у Беларусі ўзначаліла Катрын аўс дэм Зіпэн.
У Ватыкане, чый новы нунцый нядаўна пачаў працаваць у Беларусі, пакуль не паведамляюць, ці вядуць перамовы з уладамі аб вызваленьні затрыманых і асуджаных сьвятароў каталіцкай царквы.
Праваабаронцы атрымліваюць інфармацыю пра тое, што беларускім актывістам у Польшчы тэлефануюць у WhatsApp супрацоўнікі беларускага КДБ — іх цікавіла, дзе жывуць актывісты і чым займаюцца.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан блякуе сяброўства Ўкраіны ў Эўразьвязе, каб гэта не паўплывала на ягоныя вынікі на выбарах наступнай вясной.
Аляксандар Лукашэнка правёў закрытыя нарады, на якіх абмяркоўваліся вайскова-прамысловы комплекс, нафтаперапрацоўка і супраца з краінамі Афрыкі.
Сьвятлана Ціханоўская пагаварыла прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у Капэнгагене (Данія), дзе праходзіць саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці.
Літоўскія вайскоўцы паведамілі, што паветраная прастора ўздоўж мяжы Літвы зь Беларусьсю будзе часткова закрытая да 1 сьнежня.
Праваабаронцы прааналізавалі сытуацыю з палітычным перасьледам у рэгіёнах Беларусі.
Расейская выведка ГРУ рыхтавала сэрыю тэрарыстычных актаў у краінах Эўропы, сьцьвярджаюць у Варшаве.
Генэральны дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) аб сытуацыі ў Беларусі Рышард Пэтру ў інтэрвію Свабодзе выказаўся пра вызваленьне беларускіх палітвязьняў, параўнаў маштаб рэпрэсіяў у Польшчы часу ваеннага стану і ў цяперашняй Беларусі, ацаніў канфлікт афіцыйнага Менску з Варшавай.
Улады Ленінградзкай вобласьці (Расея) і Беларусі дамовіліся аб стварэньні «сталай праграмы рэабілітацыі байцоў спэцыяльнай ваеннай апэрацыі».
Парлямэнцкія выбары ў Чэхіі 3–4 кастрычніка могуць зьмяніць праэўрапейскую пазыцыю краіны, што паўплывае на падтрымку Ўкраіны ў барацьбе з Расеяй.
Менск па-рознаму бачаць тыя, хто зьехаў, і тыя, хто жыве тут штодня. Для адных горад у 2025-м — гэта аўтарытарная штодзённасьць зь пільнасьцю і самацэнзурай; для іншых — сьвяты, канцэрты і дваровыя ініцыятывы, жаданьне жыць далей.
У Менску зь візытам знаходзіцца камандуючы Вайскова-паветранымі сіламі Эфіёпіі Гнапа Йілма Мэрдаса, які 19 гадоў таму вучыўся на авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Цяпер ён разглядае Беларусь «як найбольшага стратэгічнага партнэра ў рэгіёне».
Пасьля нядаўняга зьяўленьня дронаў, якія парушылі паветраны рух у сталіцы Даніі Капэнгагене і горадзе Ольбаргу, улады гэтай краіны сабралі эўрапейскіх лідэраў 1–2 кастрычніка на два саміты – у пытаньнях бясьпекі і абароны.
Намесьнік міністра транспарту і камунікацыяў Беларусі Сяргей Дубіна на пасяджэньні Асамблеі Міжнароднай арганізацыі цывільнай авіяцыі (ІСАО) выказаў «сур’ёзную заклапочанасьць» з прычыны «аднабаковых абмежавальных мераў дыскрымінацыйнага характару супраць шэрагу дзяржаваў».
Журналіст Андрэй Мялешка даведаўся, што ў Беларусі на яго завялі тры крымінальныя справы.
Сьледчы камітэт Беларусі і Міністэрства грамадзкай бясьпекі Кітаю падпісалі дамову аб супрацы.
Яўгенія Краўчук, дэпутатка Вярхоўнай Рады Ўкраіны, прадстаўніца кіроўнай партыі «Слуга народу» і Ўкраіны ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ), выклала ў інтэрвію Свабодзе сваё бачаньне адказнасьці ўладаў Беларусі за саўдзел у расейскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
Сканчаецца тэрмін даўніны прыцягненьня да адказнасьці за ўдзел у пратэстах паводле 342-га артыкулу Крымінальнага кодэксу (КК). Некалькі справаў ужо закрылі. У той жа час людзям мяняюць гэты «народны» артыкул на больш жорсткі 293, дзе тэрмін даўніны сягае да 15 год.
Злучаныя Штаты зьнялі частку санкцыяў з авіякампаніі «Белавія» найперш зь меркаваньняў бясьпекі палётаў, а таксама каб пазбавіць улады Беларусі магчымасьці выкарыстоўваць самалёты для «гнюсных мэтаў».
Сярод забароненых — кнігі Валянціна Акудовіча і Тымаці Снайдэра. А таксама ўсе акаўнты электроннай бібліятэкі Kamunikat.org.
30 верасьня ў Камітэце юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) прайшлі слуханьні аб палітвязьнях у Беларусі, на якіх сярод іншых выступіла нядаўна вызваленая палітычная зьняволеная Натальля Дуліна.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп зноў заявіў аб неабходнасьці асабістай сустрэчы прэзыдэнтаў Уладзіміра Пуціна і Уладзіміра Зяленскага для ўрэгуляваньня вайны Расеі супраць Украіны. Паводле слоў Трампа, дамагчыся выніку можна толькі «з пазыцыі сілы».
Сярод забароненых — дзьве кнігі папулярнага беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі, а таксама сусьветна вядомых аўтараў Уільяма Бэроўза, Ірвіна Ўэлша і Хантэра С. Томпсана.
Грамадзяніна Ўкраіны Ўладзіміра З. затрымалі ў горадзе Прушкаве пад Варшавай, паведаміла пракуратура польскай сталіцы.
Радыкальны ісламісцкі рух «Талібан», які кантралюе Аўганістан, цалкам адключыў інтэрнэт у краіне. Аб гэтым паведаміла міжнародная служба маніторынгу інтэрнэту NetBlocks.
Уплывовыя ісламскія краіны, а таксама эўрапейскія дзяржавы віталі мірны плян, апублікаваны напярэдадні Белым домам і падтрыманы прэм’ер-міністрам Ізраіля Біньямінам Нэтаньягу падчас яго сустрэчы з прэзыдэнтам ЗША Дональдам Трампам.
Беларуская кампанія забясьпечвала Расею падсанкцыйным растваральнікам праз фірмы-пракладкі ў Кіргізстане і Армэніі. Гэтае рэчыва можна выкарыстоўваць як у мірнай прамысловасьці, так і для стварэньня хімічнай зброі.
Кіт Келаг, спэцыяльны пасланьнік прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа для Ўкраіны, заявіў, што Амэрыцы патрэбныя перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам як з дадатковым каналам камунікацыі з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка працягнуў завочную дыскусію з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім, які назваў яго і расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна «двума старымі дзедамі».
29 верасьня пачалася восеньская сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). 30 верасьня ў камітэце юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека ПАРЭ пройдуць слуханьні аб палітвязьнях у Беларусі, на якіх выступіць нядаўна вызваленая Натальля Дуліна.
Беларусь зарабляе грошы на паслугах лячэньня і рэабілітацыі параненых ва Ўкраіне расейскіх вайскоўцаў.
Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША выдаў штогадовую справаздачу аб гандлі людзьмі ў сьвеце.
Беларусь аднавіла продаж паліва праз Пецярбурскую біржу.
30 верасьня спаўняецца 100 дзён з моманту выхаду на волю Сяргея Ціханоўскага. Што ён набыў і страціў за гэты час? Як зьмяніўся Ціханоўскі за гэтыя дні, наколькі ягоны цяперашні вобраз адрозьніваецца ад вобразу 2020 года?
Міністэрства замежных спраў Эстоніі перасьцерагла ад паездак у Беларусь. Прычына — апытаньні і затрыманьні грамадзян Эстоніі ў Беларусі, якія здарыліся апошнім часам. А таксама ёсьць цяжкасьці з атрыманьнем консульскай дапамогі.
Урад Вугоршчыны назваў гэта «люстранымі мерамі» ў адказ на тое, што Ўкраіна нядаўна заблякавала некалькі замежных «прарасейскіх» рэсурсаў, у тым ліку вугорскія.
Глядзець на Беларусь варта ня толькі з гуманітарнага пункту гледжаньня — «скрозь прызму рэпрэсій, якія працягваюцца», але і з пазыцыі палітыкі і гарантаваньня бясьпекі, заявіла дэмакратычная лідэрка Сьвятлана Ціханоўская на штогадовым Варшаўскім форуме па бясьпецы 29 верасьня.
Загрузіць яшчэ