Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка заявіў, што толькі сам будзе перадаваць сельскагаспадарчую зямлю пад будаўніцтва


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Аляксандар Лукашэнка назваў сельскагаспадарчую зямлю «каштоўным рэсурсам» і паабяцаў забараніць яе адчужэньне пад будаўніцтва ці прысядзібныя ўчасткі.

«Гэта адзінкавыя выпадкі пад інвэстыцыі нейкія. І гэта ўсё рашэньні прэзыдэнта. Лес і сельгасугодзьдзі. Каб усе разумелі, што ў наступным годзе будзе цалкам забаронена на адчужэньне зямель сельгаспрызначэньня. Адчужаць землі сельгаспрызначэньня — ні ў якім разу», — працытавала дзяржаўнае агенцтва БелТА выказваньне, якое Лукашэнка зрабіў у часе сваёй паездкі ў Салігоркі раён.

Выданьне «Позірк» нагадала, што цяпер парадак адчужэньне сельскагаспадарчых зямель у Беларусі рэгулюе артыкул 49 Кодэксу аб зямлі («Наданьне зямельных участкаў з сельскагаспадарчых зямель сельскагаспадарчага прызначэньня, зямель прыродаахоўнага, аздараўленчага, рэкрэацыйнага, гісторыка-культурнага прызначэньня, лясных зямель ляснога фонду для мэт, не зьвязаных з прызначэньнем гэтых зямель»).

Згодна з заканадаўствам вынятак магчымы «для разьмяшчэньня аб’ектаў нерухомай маёмасьці» ў выпадках, калі такое разьмяшчэньне дазволена прэзыдэнтам або ўрадам і зацьверджанымі імі праграмамі, прадугледжанае генплянамі населеных пунктаў або горадабудаўнічымі праектамі, схемамі землеўпарадкаваньня раёнаў, праектамі ўнутрыгаспадарчага землеўпарадкаваньня і схемамі комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі абласьцей ды іншых адміністрацыйна-тэрытарыяльных і тэрытарыяльных адзінак.

Акрамя таго, можна адбіраць зямлю «для разьмяшчэньня аб’ектаў нерухомай маёмасьці ў выключных выпадках, калі адсутнічае магчымасьць разьмяшчэньня такіх аб’ектаў на зямельных участках зь іншых катэгорый і відаў зямель; для здабычы агульнараспаўсюджаных карысных выкапняў, у тым ліку торфу, а таксама для выкарыстаньня геатэрмальных рэсурсаў нетраў і сушкі лігніну; у іншых выпадках, прадугледжаных законамі ці актамі прэзыдэнта».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG