Пра гэта сьведчыць праведзены інфармацыйным агенцтвам «Позіркам» аналіз дадзеных памежных службаў суседніх зь Беларусьсю краінаў ЭЗ.
На польскім напрамку колькасьць спробаў павялічылася на 63,5% (з 285 да 466), на латвійскім — у 3,4 разу (з 44 да 148), на літоўскім — зьнізілася на 38,9% (з 18 да 11).
У параўнаньні зь першымі пяцьцю днямі верасьня 2025 году зафіксаваная актыўнасьць нелегальных мігрантаў зьменшылася на 10,2% (было 696 спроб) за кошт таго, што спакайней стала на межах з краінамі Балтыі.
З пачатку 2025 года суседнія краіны ЭЗ сумарна зафіксавалі 38 514 спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з Беларусі — на 18,3% больш, чым за аналягічны леташні пэрыяд (32 546), і на 6,1% больш, чым за ўвесь 2024 (36 291).
Міграцыйны крызіс на межах Беларусі і краін ЭЗ працягваецца з вясны 2021 году. Улады суседніх эўрапейскіх дзяржаваў лічаць яго «гібрыднай атакай», арганізаванай рэжымамі ў Менску і Маскве.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія памежнікі ня будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Эўразьвяз праз Беларусь, таму што іх туды нібыта «паклікалі».
Форум