Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маладэчне дзяўчына памерла пасьля татуяваньня ў хатніх умовах


Працэс нанясеньня тату, архіўнае фота
Працэс нанясеньня тату, архіўнае фота

Трагедыя здарылася з 21-гадовай дзяўчынай.

Паводле зьвестак Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртызаў, 21-гадовая жыхарка Маладэчна «ў хатніх умовах зрабіла татуяваньне ў абшары левага перадплечча».

Аднак празь некалькі дзён пасьля працэдуры «ў яе паднялася высокая тэмпэратура, а таксама ўзьніклі пачырваненьне і ацёк у абшары тату».

Судова-мэдычная экспэртыза высьветліла, што сьмерць дзяўчыны наступіла ў выніку пашыранага запаленчага працэсу ў арганізьме, гэта значыць сэпсісу. Гэта працэс «прывёў да паліорганнай функцыянальнай няздатнасьці», — гаворыцца ў паведамленьні.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG