«Сьледчыя дзеяньні праходзяць у рамках крымінальнай справы, адкрытай паводле артыкулу 111 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны („дзяржаўная здрада“)», — паведаміла прэсавая сакратарка Службы бясьпекі Ўкраіны Алена Гітлянская.
Але падрабязнасьці пакуль не паведамляюцца.
15 траўня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка прадоўжыў санкцыі ў дачыненьні Расеі, пашырыўшы пры гэтым сьпіс асобаў і арганізацый, якія трапілі пад абмежаваньні. Адпаведна дакумэнту, на тэрыторыі Ўкраіны на тры гады заблякаваныя расейскія сацыяльныя сеткі «ВКонтакте» і «Одноклассники», а таксама сэрвісы «Яндекс» і Mail.Ru Group.