Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы скардзяцца на рост цэнаў і на тое, што беларускія тавары за мяжой таньнейшыя, чым дома


Крама ў Менску, архіўнае фота
Крама ў Менску, архіўнае фота

Цэны на беларускія тавары растуць вельмі моцна і часта яны вышэйшыя, чым на гэтыя ж тавары за мяжой, сьведчыць апытаньне, праведзенае ўладамі.

Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Беларусі (МАРГ) правяло апытаньне, як ацэньваюць спажыўцы ўзровень цэнаў на беларускія тавары ў самой Беларусі і за мяжой.

Апытаньне прайшло ў рамках падрыхтоўкі праекта ўказа Лукашэнкі «Аб удасканаленьні рэгуляваньня спажывецкага рынку». У прыватнасьці, адна з норм праекта ўказа ўстанаўлівае правілы фарміраваньня адпускных цэн на тавары, што рэалізуюцца на экспарт, і рэімпартаваныя тавары (гэта тавары, якія назад увозіліся ў краіну, якія раней былі экспартаваны), — паведаміў МАРГ.

Вынікі МАРГ атрымаў наступныя:

  • 65,6% рэспандэнтаў адказалі, што кошты на харчовыя і нехарчовыя тавары, паслугі ў 2025 годзе вырасьлі вельмі моцна.
  • 42,1% рэспандэнтаў адказалі, што купляюць тавары за мяжой, бо некаторыя беларускія тавары там таньнейшыя, чым у Беларусі,
  • 68,6% рэспандэнтаў лічаць не нармальным, калі беларускі тавар прадаецца на экспарт па больш нізкіх цэнах, чым на ўнутраны рынак краіны.

Апытаныя беларусы паведамілі, што часьцей за ўсё купляюць за мяжой такія беларускія тавары, як малочная прадукцыя (29,4% ад атрыманых адказаў), бытавая тэхніка (22,0%), адзеньне, абутак (16,5%), мясная прадукцыя, кандытарскія вырабы (8,3%).

Акрамя таго, асобныя ўдзельнікі апытаньня зьвярнулі ўвагу на тое, што за межамі Беларусі прадстаўлены больш шырокі асартымэнт тавараў асобных беларускіх прадпрыемстваў лёгкай прамысловасьці, якія выпускаюць адзеньне, абутак, бялізну, а таксама па больш нізкіх цэнах прадаюцца касмэтыка, некаторыя лекавыя прэпараты, панчохі і шкарпэткі, цукар, масла, яйкі і іншае.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG