Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі пачаліся чатырохдзённыя вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці


Выканкам у Горадні
Выканкам у Горадні

Міністэрства абароны пачало штогадовыя заняткі, яны будуць доўжыцца да 10 кастрычніка.

Вайсковае ведамства пачало вучэньні ў мабілізацыйнай гатоўнасьці. Яны пройдуць 7-10 кастрычніка. Кіраваць манэўрамі будуць старшыні аблвыканкамаў.

«Мэта заняткаў — удасканаленьне зладжанасьці дзеяньняў работнікаў мясцовых органаў кіраваньня і арганізацый у ходзе фармаваньня тэрытарыяльных войскаў і аддзелаў народнага апалчэньня», — растлумачылі ў міністэрстве.

Ва ўсіх раёнах пройдуць тэарэтычныя і практычныя мерапрыемствы. Ведамства надасьць увагу падрыхтоўцы службовых асоб выканкамаў, вайсковых камісарыятаў, арганізацый, а таксама вайсковаабавязаных у пытаньнях фармаваньня тэрытарыяльных войскаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG