Камень спатыкненьня паміж арганізатарамі з Эўрапейскага вяшчальнага зьвязу і кіеўскімі ўладамі — забарона на выступ ва Ўкраіну для ўдзельніцы ад Расеі, якая незаконна наведвала часова акупаваны Крым.
Аляксей Хацкевіч вядомы ўкраінскай публіцы дзякуючы тэлевізійнаму праекту «Саша і Сірожа» ў дуэце зь беларускім музыкантам Сяргеем Міхалком, які ад 2015 году атрымаў права на сталае пражываньне ва Ўкраіне.
Першы намесьнік міністра абароны Ўкраіны Іван Руснак пад час сёньняшняй сустрэчы ў Кіеве з намесьніцай генэральнага сакратара NATO Роўз Гэтэмюлер заявіў пра занепакоенасьць у сувязі з правядзеньнем Расеяй і Беларусьсю супольных вайсковых вучэньняў «Захад-2017».
Украіна стала трэцяю краінаю з постсавецкай Садружнасьці незалежных дзяржаў пасьля Малдовы ды Грузіі, якая атрымала бязьвізавы рэжым з краінамі Эўрапейскага Зьвязу.
Старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны Валерыя Гонтарава заявіла пра намер сысьці ў адстаўку, але пакуль не называе прозьвішча свайго наступніка, якім можа стаць былы грамадзянін Беларусі Дзьмітры Салагуб — цяперашні яе намесьнік.
Заўзятары адразу двух футбольных клюбаў украінскай прэм’ер-лігі на матчах сваіх каманд у рамках нацыянальнага чэмпіянату патрымалі беларусаў, затрыманых пад час акцыі на Дзень волі 25 сакавіка.
Ва Ўкраіне другая хваля электроннага дэкляраваньня даходаў дзяржаўных службоўцаў ня выклікала такога рэзанансу, як летась.
Служба бясьпекі Ўкраіны дагэтуль не атрымала адказу беларускіх спэцслужбаў адносна заявы Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта падрыхтоўку баевікоў для дэстабілізацыі сытуацыі ў Беларусі ў адмысловых лягерах на ўкраінскай тэрыторыі.
Дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка агучыў імя забойцы былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Дзяніса Вараненкава. Паводле Герашчанкі, Вараненкава застрэліў 28-гадовы грамадзянін Украіны Павал Паршоў, родам з Севастопалю, завэрбаваны расейскімі спэцслужбамі.
Сьледзтва ў справе пра забойства ў Кіеве былога дэпутата Дзярждумы Расеі Дзяніса Вараненкава разглядае дзьве асноўныя вэрсіі — зьнішчэньне сьведкі ў справе былога прэзыдэнта Ўкраіны Віктара Януковіча і ў справе пра «кантрабанду, арганізаваную ФСБ пад прыкрыцьцём расейскага прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна».
У цэнтры Кіева, на вуліцы Пушкінскай каля гатэлю «Прэм’ер-палац», застрэлілі былога дэпутата Дзяржаўнай Думы Расеі Дзяніс Вараненкаў, які ўваходзіў склад фракцыі Камуністычнай партыі Расеі, але напрыканцы 2016 года атрымаў грамадзянства Ўкраіны.
Міністэрства замежных спраў Украіны абвяргае заявы Аляксандра Лукашэнкі пра нібыта падрыхтоўку на тэрыторыі Ўкраіны узброеных баевікоў для дэстабілізацыі сытуацыі на тэрыторыі Беларусі.
Служба бясьпекі Ўкраіны зьвярнулася да беларускіх калег з запытам пра дакладную інфармацыю, якая б пацьвярджала наяўнасьць на тэрыторыі Ўкраіны «лягераў па падрыхтоўцы баевікоў для арганізацыі правакацый у Беларусі», як напярэдадні заявіў Аляксандар Лукашэнка.
Паводле сакратара Рады бясьпекі Ўкраіны Аляксандра Турчынава, Узброеныя сілы краіны ад кастрычніка 2016 году «пачалі вырабляць магутную ракетную зброю, здольную надзейна выконваць складаныя баявыя задачы».
Народны дэпутат Украіны, кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзьмітры Тымчук выключае імавернасьць існаваньня на ўкраінскай тэрыторыі лягераў, у якіх нібыта рыхтуюць баевікоў для арганізацыі ўзброеных правакацый на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.
Нацыянальная рада Ўкраіны ў пытаньнях тэлебачаньня ды радыёвяшчаньня папярэдзіла дырэктара тэлеканалу «Беларусь 24» Аляксандра Мартыненку пра выяўленыя ў эфіры тэлеканалу парушэньні заканадаўства Ўкраіны і просіць іх ліквідаваць.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны пасьля інфармацыі беларускіх калегаў пра інцыдэнт з аўтамабілем, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», узмацніла кантроль на памежных пастах у кірунку Беларусі.
У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заяўляюць, што аўтамабіль, які нібыта спрабаваў прарвацца празь дзяржаўную мяжу Беларусі непадалёк ад беларускага пункту пропуску «Аляксандраўка», не перасякаў дзяржаўную мяжу Ўкраіны.
У Кіеве трывае актыўная арганізацыйная праца для правядзеньня ў траўні 62-га міжнароднага песеннага конкурсу «Эўрабачаньне» — абвяшчаюцца тэндэры на розныя віды паслуг, набіраюцца каманды валянтэраў, прадаюцца квіткі.
Пакуль у Беларусі ўлады чыняць рэпрэсіі напярэдадні Дня Волі з нагоды 99-й гадавіны абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, ва Ўкраіне стварэньне аналягічнай народнай рэспублікі ў 1917 годзе лічаць пачаткам фармаваньня дзяржаўнай незалежнасьці ды ўкраінскага парлямэнтарызму. Гэтую гістрачную падзею адзначаюць на дзяржаўным узроўні.
Загрузіць яшчэ