Рада нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны на прапанову прэзыдэнта Пятра Парашэнкі ухваліла рашэньне пра поўнае спыненьне транспартнага спалучэньня з тэрыторыямі самаабвешчаных «ЛНР» ды «ДНР», пакуль яны ня вернуць пад юрысдыкцыю Ўкраіну незаконна захопленыя прадпрыемствы.
Міністар унутраных справаў Украіны Арсен Авакаў заяўляе, што сьледзтва мае некалькі вэрсіяў забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, якія патрабуюць праверкі ў закрытым ад прэсы рэжыме.
У Міжнародным судзе ў Гаазе адбыліся вусныя слуханьні пазову Ўкраіны супраць Расеі, пададзенага сёлета ў студзені. Украіна просіць прыцягнуць Расею да адказнасьці за парушэньне дзьвюх Канвэнцый ААН — аб супрацьдзеяньні фінансаваньню тэрарызму і аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі.
Віктар Юшчанка пазытыўна ацэньвае шэраг заяваў Аляксандра Лукашэнкі, якія, на думку былога прэзыдэнта Ўкраіны, сьведчаць пра разуменьне Лукашэнкам сытуацыі, у якой апынулася постсавецкая прастора.
Сёлета ў Беларусі з ініцыятывы ўкраінскага боку адбудзецца шэраг афіцыйных падзей, прымеркаваных да 345-годзьдзя зь дня нараджэньня ўкраінскага дзяржаўнага і вайсковага дзеяча, гетмана Войска Запароскага ў выгнаньні Піліпа Орліка.
Украінскія палітолягі: заява Лукашэнкі пра Майдан разьлічана на ўнутраны рынак і не паўплывае на двухбаковыя дачыненьні.
«Я наагул не ведаў, што гаворка ідзе пра Беларусь, і камэнтаваў магчымасьць паўтарэньня Майдану, пра якую час ад часу гавораць ва Ўкраіне. Гэтая размова наагул ня мела дачыненьня да беларускага кантэксту».
У Міністэрстве адукацыі і навукі Ўкраіны выбачаюцца за «тэхнічную» памылку, якая адбылася пры ілюстрацыі матэрыялу пра беларускага пісьменьніка Васіля Быкава ў падручніку «Замежная літаратура» для 7-ай клясы і абяцаюць у наступным выданьні яе выправіць.
У Львоўскай вобласьці на шахце «Стэпавая» ад абвальваньня горнай пароды ў выніку выбуху загінулі 8 гарнякоў, у сувязі з чым прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка абвясьціў 3 сакавіка днём агульнанацыянальнай жалобы.
Кіеўская гарадзкая адміністрацыя пачала грамадзкае абмеркаваньне, прапанаваўшы перайменаваць сквэр імя Чкалава ў памяць пра беларускага журналіста Паўла Шарамета, які летась загінуў у цэнтры Кіева ад выбуху.
Ва ўкраінскім падручніку замежнай літаратуры для вучняў сёмай клясы замест партрэта беларускага пісьменьніка Васіля Быкава зьмясьцілі фатаздымак Аляксея Мэстэргазі.
Кастрычніцкі раённы суд Марыюпалю ўзяў пад варту да 19 красавіка беларускага добраахвотніка Ігара Кляўко паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве.
Які сымбалізм прысутны ў беларускіх падарунках першым асобам Украіны, Свабода высьвятляла ў кіеўскіх музэях.
Выкрадзены ў Адэсе дэпутат Вярхоўнай Рады, намесьнік кіраўніка фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі Аляксей Ганчарэнка ўжо знаходзіцца ў бясьпечным месцы, пачуваецца добра і пачынае сьведчыць у справе пра ягонае выкраданьне.
Уначы 23 лютага ў цэнтры Львова адбылася бойка паміж мясцовымі жыхарамі і грамадзянамі Беларусі.
У Адэсе невядомыя выкралі народнага дэпутата Ўкраіны Аляксея Ганчарэнку — намесьніка кіраўніка парлямэнцкай фракцыі Блёку Пятра Парашэнкі. Праваахоўныя органы пацьвердзілі гэты факт і пачалі пошукавыя спэцыяльныя захады.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка перакананы ў адсутнасьці пагрозаў для сваёй краіны з боку Беларусі, нягледзячы на цяперашні ціск Крамля на беларускую дзяржаву.
Аб патрэбе і першых выніках дэкамунізацыі ва Ўкраіне Свабода пагутарыла з адным з найбольш яркіх ідэолягаў гэтай кампаніі — дырэктарам Украінскага інстытуту нацыянальнай памяці Ўладзімерам Вятровічам.
Два беларускія добраахвотнікі, якія ваявалі на баку Ўкраіны на Данбасе, пасьля некалькіх няўдалых спроб легалізавацца ва Ўкраіне, атрымалі статус уцекачоў у Польшчы.
Служба бясьпекі Ўкраіны ды Генэральная пракуратура правялі шэраг ператрусаў ва ўкраінскіх грамадзян, дзейнасьць якіх фінансавалася Расеяй у мэтах дэстабілізацыі ўнутранай сытуацыі ва Ўкраіне.
Загрузіць яшчэ