20 лютага бацькі беларуса Міхася Жызьнеўскага, які загінуў на Майдане ў Кіеве — Ніна і Міхаіл Жызьнеўскія з Гомеля, якія знаходзяцца цяпер ва Ўкраіне, падпісалі за сына неабходныя дакумэнты на атрыманьне ім грамадзянства Ўкраіны. Пасьмяротна.
Сёньня прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сваім указам прызначыў Ігара Кізіма Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Заран Шкірак ініцыюе забарону расейскіх сацыяльных сетак «Одноклассники» і «ВКонтакте».
Гэта пытаньне дзяржаўнай важнасьці, перакананы прэзыдэнт Пятро Парашэнка.
Генэральная пракуратура Ўкраіны працуе з запытам Сьледчага камітэту Беларусі у справе пра наўмыснае банкруцтва банку «Дэльта». Гэтая інфармацыя прагучала ў Пячэрскім раённым судзе Кіева.
Тымчасам у аргкамітэце «Эўрабачаньня» адбыўся кадравы канфлікт, які выклікаў трывогу: ці будзе конкурс падрыхтаваны своечасова.
Міністэрства паліва і энэргетыкі Ўкраіны разам з дзяржаўнай кампаніяй «Укрэнэрга» прапануюць ураду абвясьціць надзвычайны стан у энэргетычным сэктары ў сувязі з блякаваньнем паставак антрацытавага вугалю з акупаваных тэрыторый Данбасу.
Сёньня ўначы на ўкраінскім памежным пункце пропуску «Ягадзін» у Валынскай вобласьці на мяжы з Польшчай затрыманы 44-гадовы грамадзянін Беларусі за спробу кантрабанды наркатычных рэчываў.
Рэакцыя Ўкраіны на затрыманьне Жадана: Расея намагацца паўплываць на беларуска-украініскія дачыненьні праз санкцыі на ўезд вядомых украінцаў
У дзяржаўным прадпрыемстве абслугоўваньня паветранага руху Ўкраіны («Украэрарух») пацьвердзілі, што інцыдэнт зь вяртаньнем самалёту кампаніі «Белавія» ў аэрапорт вылету летась ў кастрычніку цалкам вычарпаны.
У Кіеве сьледчая група, якая расьсьледуе справу пра забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета, абвясьціла першыя вынікі: падазраваныя ёсьць, але абвінавачаньні супраць іх ня вылучаныя.
Кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў і Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны абяцаюць 8 лютага паведаміць ход расьсьледаваньня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Нядаўняя заява лідэра кіруючай партыі Польшчы «Права і справядлівасьць» Яраслава Качыньскага пра тое, што гераізацыя Сьцяпана Бандэры можа перашкодзіць эўраінтэграцыі Ўкраіны, ня першая.
Пасьля абмену Надзеі Саўчанкі і яшчэ двух украінцаў, Генадзя Афанасьева і Юрыя Салашэнкі, за кратамі ў расейскіх турмах застаюцца яшчэ як мінімум паўсотні ўкраінцаў. Але іх справы ня маюць такой гучнай міжнароднай рэакцыі.
У Аўдзееўцы пад Данецкам застаецца складаная сытуацыя — фармаваньні гэтак званай Данецкай народнай рэспублікі парушаюць зацішша, не дазваляючы мясцовым уладам адрамантаваць лініі электраперадач і аднавіць цеплазабесьпячэньне горада.
Беларуская дзяржаўная кампанія «Белавія» у 2016 годзе зьдзейсьніла каля 13 тысяч рэйсаў ва Ўкраіну і, такім чынам, па выніках 2016 году ўвайшла ў тройку лідэраў сярод перавозчыкаў па колькасьці палётаў, выкананых ва ўкраінскай паветранай прасторы.
Сёньня ў Кіеве адбылася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджаньня беларуска-украінскай літаратурнай прэміяй «Воін сьвятла» імя Міхася Жызьнеўскага, які тры гады таму загінуў падчас масавых акцый пратэсту ва Ўкраіне.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам са сваёй жонкай Марынай сёньня з раніцы ўшанавалі памяць Міхася Жызьнеўскага і Сяргея Нігаяна, якія сталі першымі ахвярамі падчас брутальных сутычак паміж пратэстоўцамі і сілавікамі на Эўрамайдане.
Служба бясьпекі Ўкраіны прадухіліла арганізаваны з тэрыторыі Расеі замах на жыцьцё дэпутата Вярхоўнай Рады Антона Герашчанкі, а праваахоўныя органы цяпер правяраюць магчымую сувязь гэтага злачынства з забойствам беларускага журналіста Паўла Шарамета ў ліпені 2016 году ў Кіеве.
Сёньня спаўняецца паўгода, як у Кіеве ў выніку выбуху аўтамабіля загінуў беларускі журналіст Павал Шарамет.
Загрузіць яшчэ