У санкцыйны сьпіс трапілі і чацьвёра ўраджэнцаў Беларусі. Таксама ва Ўкраіне на год мусяць быць заблякаваныя актывы грамадзянкі Беларусі Дар’і Дземчанкі — заснавальніцы «Расейскага нацыянальнага камэрцыйнага банку», якая жыве ў Віцебску.
У Галоўным сьледчым упраўленьні Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны адбываецца допыт былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Усьціменкі, на магчымую датычнасьць якога да забойства Паўла Шарамета ўказала незалежнае журналісцкае расьледаваньне.
Старшыня Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак заяўляе, што Ігар Усьціменка, фігурант незалежнага журналісцкага расьсьледаваньня ў справе забойства журналіста Паўла Шарамета, пасьля звальненьня са Службы бясьпекі ў красавіку 2014 году не працаваў у інтарэсах гэтай спэцслужбы.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што заўтра, 15 траўня, у справе пра забойства журналіста Паўла Шарамета дапытаюць былога супрацоўніка Службы бясьпекі Ўкраіны Ігара Ўсьціменку,
Літаральна некалькі гадзін засталося да фіналу сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017. Беларускі гурт Naviband упершыню ў гісторыі конкурсу выканае песьню на беларускай мове «Гісторыя майго жыцьця».
Вадзім Лісіца, прадусар украінскай сьпявачкі Alyosha, якая ў 2010 годзе таксама брала ўдзел у сьпеўным конкурсе «Эўравізія», мяркуе, што дуэт Naviband вельмі годна прадстаўляе Беларусь на сёлетнім шоў у Кіеве і мае высокія шансы на перамогу.
Арцём Лук’яненка і Ксенія Жук зь беларускага гурту Naviband пасьпяхова выступілі ў сёньняшнім паўфінале сьпеўнага конкурсу «Эўравізія» ды разам з прадстаўнікамі яшчэ 9 краін выйшлі у фінал, што адбудзецца 13 траўня ў Кіеве.
Сёньня ў Кіеве, у 22.00 менскага часу, адбудзецца другі паўфінал сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017», у якім возьме ўдзел беларускі гурт Naviband. Упершыню за ўсю гісторыю конкурсу ён выступіць зь песьняю на беларускай мове.
Беларус-добраахвотнік Васіль Парфянкоў, затрыманы 9 траўня разам зь іншымі 25 прадстаўнікамі добраахвотніцкага батальёну Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў, будзе знаходзіцца 2 месяцы пад кругласутачным хатнім арыштам.
Нацыянальная паліцыя Кіева разам з гарадзкою пракуратураю сёньня зьвернецца ў суд для арышту беларуса-добраахвотніка Васіля Парфянкова, які быў затрыманы 9 траўня разам з 25 іншымі прадстаўнікамі добраахвотніцкага руху «Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў».
На адной з пляцовак сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017» у Кіеве адбылося травесьці-шоў, у якім узяў удзел беларус, вядомы ў Менску працай на радыё ды тэлебачаньні журналіст Эдвард Тарлецкі. Сваё мінулае цяпер ён называе рэпартэрствам і не шкадуе, што кардынальна зьмяніў сваё жыцьцё.
У Кіеве на афіцыйнай акцыі «Першая хвіліна міру», якая праходзіла позна ўвечары 8 траўня пры ўдзеле прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі, лунаў бел-чырвона-белы сьцяжок з гербам «Пагоня».
Сёньня а 20.00 па менскім часе ў Кіеве адбудзецца афіцыйная цырымонія адкрыцьця 62-га сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017», у якім Беларусь прадставіць гурт Naviband зь песьняй «Гісторыя майго жыцьця».
У адкрытым для грамадзкасьці архіве СБУ Ўкраіны карэспандэнтка Свабоды знайшла матэрыялы справы (абвінаваўчы акт) пра беларускае сялянскае паўстаньне 1933 году, якое не адбылося.
Сёньня ў Кіеве ў межах падрыхтоўкі да сьпеўнага конкурсу "Эўравізія-2017«адбылася апошняя аўтограф-сэсія яго удзельнікаў. Яна праходзіла на адмыслова створанай для гэтага пляцоўцы ў адным са сталічных гандлёва-разважальных цэнтраў.
Сёньня адбылася першая рэпэтыцыя беларускага гурту Naviband на сцэне сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017», што празь лічаныя дні адкрываецца ў Кіеве.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў зьмены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», якія дазволяць узнагародзіць званьнем Героя Ўкраіны некалькіх замежных грамадзян, якія загінулі ў часе Рэвалюцыі годнасьці ў 2014 годзе.
Жыхары Кіева не падтрымалі ініцыятыву пра перайменаваньне сквэру імя Чкалава ў памяць пра беларускага журналіста Паўла Шарамета, які летась загінуў у цэнтры Кіева ад выбуху.
Супрацоўнікі Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны супольна са Службаю бясьпекі і Нацыянальнай паліцыяй затрымалі сёньня трох грамадзян Беларусі, чатырох — Кіргізстану і аднаго расейца, якія ехалі ў Адэсу нібыта для ўдзелу ў спартыўных спаборніцтвах.
Жытомірскія памежнікі супольна з супрацоўнікамі Дзяржаўнай фіскальнай службы Ўкраіны канфіскавалі ў 61-гадовага беларуса калекцыю старых грошай, якія ён спрабаваў вывезьці з украінскай тэрыторыі ў Беларусь.
Загрузіць яшчэ