Прыморскі раённы суд Адэсы арыштаваў грамадзяніна Беларусі — былога намесьніка генэральнага дырэктара Адэскага нафтаперапрацоўчага заводу, які падазраецца ва ўдзеле ў арганізаванай злачыннай групоўцы, што займалася продажам не аформленых на мытні нафтапрадуктаў на тэрыторыі Ўкраіны.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе, што ў часе перамоў з беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам дасягнутая дамоўленасьць пра аднаўленьне працэсу дэмаркацыі дзяржаўнай мяжы.
У траўні 2013 году Менскі аўтамабільны завод падпісаў кантракт з украінскай кампаніяй «РАНТ» на пастаўку адной тысячы аўтамабіляў і такой жа колькасьці прычэпаў. Кошт кантракту складаў больш за 100 мільёнаў даляраў.
Прэзыдэнты Беларусі ды Ўкраіны Аляксандар Лукашэнка ды Пятро Парашэнка ў Сьвята-Міхайлаўскай царкве ў Ляскавічах памаліліся за мір і дабрабыт украінскага і беларускага народаў.
Прэзыдэнт Беларусі Аляксандар Лукашэнка прапануе Ўкраіне пры падрыхтоўцы новай стратэгіі ў пераадольваньні наступстваў чарнобыльскай катастрофы выкарыстаць беларускі досьвед аднаўленьня забруджаных радыяцыяй зямель.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заяўляе пра эфэктыўнае супрацоўніцтва Беларусі і Ўкраіны ў межах Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў у галіне радыяцыйнай бясьпекі пасьля чарнобыльскай катастрофы.
Арджанікідзэўскі раённы суд Марыюпалю падоўжыў да 29 траўня тэрмін арышту беларускага добраахвотніка Ігара Кляўка, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве мясцовага жыхара.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка разам з са сваім беларускім калегам Аляксандрам Лукашэнкам заўтра, 26 красавіка, наведаюць шэраг аб’ектаў на Чарнобыльскай АЭС.
У Галіновым дзяржаўным архіве Службы бясьпекі Ўкраіны захоўваюцца справы 402 беларусаў, асуджаных на ўкраінскай тэрыторыі ў гады масавых палітычных рэпрэсій сталінскага рэжыму, і яшчэ 1387 спраў — у рэгіянальных аддзяленьнях спэцыяльнай службы.
У Міжнародным выставачным цэнтры Кіева пабудаваная сцэна для сьпеўнага конкурсу «Эўравізія-2017», які пройдзе 9-14 траўня.
Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Ўкраіны Аляксандар Турчынаў не выключае, што пасьля правядзеньня супольных беларуска-расейскіх вайсковых вучэньняў «Захад-2017» Расея пакіне частку свайго кантынгенту на беларускай тэрыторыі для стратэгічнай наступальнай апэрацыі.
Намесьніца міністра замежных спраў Украіны Алена Зяркаль пазытыўна ацэньвае рашэньне Міжнароднага суду ААН у справе пра парушэньні Расеяй шэрагу міжнародных канвэнцый, якія тычацца дыскрымінацыі паводле нацыянальнай прыкметы.
Цікавасьць да зоны адчужэньня Чарнобыльскай АЭС павялічваецца і ў легальных турыстаў, і ў нелегальных сталкераў.
У Кіеве ад сёньня пачынаюцца рэпэтыцыі песеннага конкурсу «Эўравізія-2017», які адбудзецца ў сярэдзіне траўня.
Праваахоўныя органы Ўкраіны пад час супольнай апэрацыі ў Адэсе затрымалі «грамадзяніна адной з краін СНД, які, знаходзячыся ў вышуку, легалізаваўся ва Ўкраіне, выкарыстоўваючы чужыя падробленыя дакумэнты».
Нацыянальная паліцыя Ўкраіны інфармуе, што разам са Службай бясьпекі ў выніку спэцапэрацыі «спыніла дзейнасьць міжнароднай злачыннай групоўкі, якая займалася гандлем донарскіх органаў для перасадкі».
Вярхоўная рада Ўкраіны ўхваліла зьмены да закону «Пра дзяржаўныя ўзнагароды», згодна зь якімі званьнем Героя Ўкраіны могуць быць пасьмяротна ўшанаваныя грамадзяне замежных краін.
Міністры замежных спраў Беларусі і Ўкраіны Ўладзімер Макей ды Паўло Клімкін правялі сустрэчу ў Варшаве.
Старшыня Нацыянальнага банку Ўкраіны (НБУ) Валерыя Гонтарава мяркуе, што выканала сваю місію на гэтай пасадзе, ды заявіла пра адстаўку зь 10 траўня.
Загрузіць яшчэ