Былы галоўны трэнэр беларускай зборнай па футболе Аляксандар Хацкевіч падпісаў двухгадовы кантракт з кіеўскім футбольным клюбам «Дынама», у якім ачоліць трэнэрскі штаб.
Беларускі добраахвотнік Ігар Кляўко, які зь лютага знаходзіцца ў Марыюпальскім сьледчым ізалятары Данецкай вобласьці паводле падазрэньня ў выкраданьні і наўмысным забойстве жыхара паселішча Мангуш, абвясьціў галадоўку, патрабуючы ў дачыненьні да сябе зьмены меры стрыманьня.
Актывісты ўкраінскіх праваабарончых, студэнцкіх ды акадэмічных арганізацый заяўляюць пра мэтазгоднасьць стварэньня адмысловай стыпэндыяльнай праграмы для беларускіх студэнтаў, адлічаных з навучальных установаў пасьля іх удзелу ў масавых акцыях пратэсту.
Сэнат Нідэрляндаў падтрымаў ратыфікацыю пагадненьня пра асацыяцыю Ўкраіны з Эўразьвязам, якая здымае апошні бар’ер для паўнавартаснай яго рэалізацыі.
Колішні амбасадар Украіны ў Беларусі Валянцін Налівайчанка мяркуе, што актывізацыя эканамічнай супрацы ў межах балтачарнаморскай дугі будзе спрыяць зьмяншэньню расейскага ўплыву на Беларусь.
Служба бясьпекі Ўкраіны заяўляе, што мэнэджмэнт даччынай структуры расейскай кампаніі «Яндекс» незаконна зьбіраў і перадаваў у Расею пэрсанальныя дадзеныя ўкраінскіх грамадзян.
Служба бясьпекі Ўкраіны сёньня праводзіць ператрусы ў офісах даччынай структуры расейскай кампаніі «Яндекс» у Кіеве і Адэсе.
Раённы суд Марыюпалю падоўжыў да 23 ліпеня тэрмін арышту беларускага добраахвотніка Ігара Кляўка, які падазраецца ў выкраданьні і наўмысным забойстве.
Сёлета ў красавіку паводле міжнароднага дасьледаваньня агенцтва Ernst&Young Украіна ўзначаліла рэйтынг карупцыі ў бізнэсе. Гэтыя зьвесткі падагульнілі шматгадовыя неаднаразовыя патрабаваньні міжнародных партнэраў Украіны актывізаваць барацьбу з карупцыяй.
Адразу на двух памежных зь Беларусьсю пунктах — «Даманава» ў Валынскай ды «Гарадзішча» ў Роўненскай абласьцях — украінскія памежнікі папярэдзілі спробу незаконнага перамяшчэньня зброі.
Генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка заяўляе, што ў расьсьледаваньні забойства журналіста Паўла Шарамета па «гарачых сьлядах» былі зробленыя памылкі і цяпер сьледзтва іх спрабуе выправіць.
Ва Ўкраіне дыскусіі пра ўвядзеньне візавага рэжыму з Расеяю пачаліся ў сакавіку 2014 году — адразу пасьля анэксіі Крыму і пачатку баявых дзеяньняў на Данбасе.
Вярхоўная Рада Ўкраіны аднавіла абавязковыя квоты на ўзроўні 75 адсоткаў на ўкраінамоўную прадукцыю для ўсіх тэлевізійных ды радыёарганізацый, якія, па сутнасьці, былі скасаваныя ў 2012 годзе.
Спыненыя летась працы ў рамках дэмаркацыі беларуска-ўкраінскай мяжы між Валынскай ды Берасьцейскай вобласьцю дагэтуль не адноўленыя.
Беларускі добраахвотнік, сябра добраахвотніцкага батальёну «АУН» ва Ўкраіне Васіль Парфянкоў да 9 ліпеня будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам у Кіеве з абавязковым нашэньнем электроннага бранзалета.
Заснавальнік і колішні кіраўнік патрыятычнай арганізацыі «Белы легіён» Сяргей Чыслаў (Бульба) не выключае, што найбліжэйшым часам са сьледчых ізалятараў будуць вызваленыя яшчэ некалькі фігурантаў справы «аб масавых беспарадках і стварэньне незаконных узброеных фармаваньняў».
Вярхоўная Рада Ўкраіны плянуе разгледзець два законапраекты, якія датычацца арганізацыі дзейнасьці рэлігійных арганізацый і асаблівага статусу канфэсій з цэнтрамі кіраваньня ў Расеі.
За час баявых дзеяньняў на Данбасе ваенныя страты праціўніка ўкраінскай арміі дасягаюць 5 тысяч чалавек, у тым ліку больш як 2 тысячы вайскоўцаў і наймітаў з Расеі.
Намесьнік міністра ўнутраных спраў Украіны Вадзім Траян, якога падазравалі ў сачэньні за журналістам Паўлам Шараметам напярэдадні ягонага забойства, заяўляе, што да гэтага злачынства могуць быць датычныя як спэцслужбы Расеі, так і іншых краін СНД.
Згодна з працэдураю набыцьця юрыдычнай моцы дакумэнтаў ва Ўкраіне, патрабаваньні ўказу, падпісанага Пятром Парашэнкам 15 траўня, мусяць быць выкананыя не пазьней, чым 1 чэрвеня.
Загрузіць яшчэ