Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску зноў перабоі падачы электраэнэргіі для тралейбусаў


Менскі тралейбус, архіўнае фота
Менскі тралейбус, архіўнае фота

Другі раз за раніцу 10 кастрычніка ў Менску назіраюцца перабоі падачы электраэнэргіі для тралейбусаў.

Пра цяжкасьці паведаміла дзяржаўнае прадпрыемства «Менсктранс». А 5:32 на вуліцы Прытыцкага ў абодвух кірунках праз брак напружаньня ў кантактнай сетцы спыніўся рух тралейбусаў № 13, 31, 55 і 77. Рух арганізавалі па іншых маршрутах. Падача электраэнэргіі аднавілася ў 6:11.

Але а 9:47 праз адключэньне падачы электраэнэргіі на вуліцы Філімонава на прыпынку «Парнікова-цяплічны камбінат» у абодвух кірунках спыніўся рух тралейбусаў маршрутаў № 41 і 42. Рух арганізаваны па вуліцах Сталетава, Акадэмічная, Сурганава, Чорнага, Кедышкі, Каліноўскага.

Рух аднавіўся толькі а 10:23.

Да гэтага «Менсктранс» паведамляў пра падобную праблему ў жніўні, верасьні і ўжо ў гэтым месяцы.

Пэрыядычна ў сталіцы пашкоджаньняў зазнае кантактная сетка. Прадпрыемства паведамляла пра гэта шмат разоў з 1 верасьня, перадапошнім разам — 5 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG