Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка бестэрмінова прызначыў на пасаду судзьдзю, які вынес вырак Пачобуту


Судьдзя Дзьмітры Бубенчык. Архіўнае фота
Судьдзя Дзьмітры Бубенчык. Архіўнае фота

Аляксандар Лукашэнка зноў прызначыў судзьдзём Горадзенскага абласнога суду Дзьмітрыя Бубенчыка, які знаходзіцца ў санкцыйным сьпісе Эўразьвязу за палітычна матываваныя прысуды.

У прыватнасьці, Дзьмітры Бубенчык прысудзіў 8 гадоў калёніі дзеячу польскай меншасьці журналісту Анджэю Пачобуту.

На сайце Pravo.by зьмешчаны ўказ Лукашэнкі «Аб прызначэньні і вызваленьні судзьдзяў», у якім ён зноў прызначыў Бубенчыка судзьдзём Горадзенскага абласнога суду, гэтым разам бестэрмінова.

Таксама палітычна матываваныя прысуды, згодна з дадзенымі праваабарончага цэнтру «Вясна», выносілі Вольга Леўсік з Горадні, менская судзьдзя Алена Бушава, судзьдзя Марына Запасьнік (вынесла прысуд Алесю Бяляцкаму), судзьдзя Сьвятлана Чараповіч. Іх паўторна прызначылі на пасады судзьдзяў на 5 гадоў.

  • 8 лютага 2023 году Горадзенскі абласны суд асудзіў Анджэя Пачобута на 8 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
  • Судзьдзя Дзьмітры Бубенчык прызнаў яго вінаватым паводле ч. 3 арт. 130 і ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу Беларусі («заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцыяў), скіраваных на спрычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы»).
  • Праваабаронцы прызналі Пачобута палітвязьнем.
  • Пасьля выраку Пачобуту Польшча на нявызначаны тэрмін закрыла адзін з двух пунктаў пропуску, якія яшчэ дзейнічалі, — Баброўнікі (зь беларускага боку Бераставіца).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG