Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нідэрлянды адмовіліся даць візы беларускай жаночай футбольнай камандзе, гульню перанесьлі ў іншую краіну


На занятках у клюбе «Мінск», архіўны здымак
На занятках у клюбе «Мінск», архіўны здымак

Сустрэча, якая мела адбыцца ў Нідэрляндах, пройдзе ў Альбаніі.

Футбалісткі «Мінску» ня здолелі атрымаць візы ў Нідэрлянды, дзе меў прайсьці матч з PSV з Эйндговэну ў рамках кваліфікацыі Кубку Эўропы. Пра гэта паведамілі ў нідэрляндзкім клюбе. UEFA перанесла сустрэчу ў Альбанію.

Рашэньне пра перанос прынялі паводле артыкулаў 15/02 і 22/02 рэглямэнту жаночага Кубку Эўропы.

Таксама міжнародная арганізацыя вызначыла, што замест двух будзе праведзены адзін паядынак. Такім чынам, сустрэча паміж PSV і «Мінскам», спачатку заплянаваная на 8 кастрычніка, не адбудзецца.

Такім чынам, 16 кастрычніка ў Альбаніі адразу вызначыцца пераможца пары. PSV фармальна будзе мець статус гаспадара. Час пачатку гульні будзе абвешчаны пазьней, — гаворыцца ў заяве PSV, якую цытуе Betnews.by.

Раней плянавалі, што абедзьве гульні паміж «Мінскам» і PSV пройдуць у Эйндговэне 8 і 15 кастрычніка.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG