Па выніках перамоваў быў падпісаны мэмарандум аб супрацоўніцтве адносна будаўніцтва ў Беларусі цэлюлозна-кардоннага камбінату. Як паведамляе БЕЛТА, агульны аб’ём інвстыцый па гэтым праекце складзе амаль $1,4 млрд.
Таксама ў прысутнасьці Лукашэнкі і аль Саіда было падпісанае міжурадавае пагадненьне аб узаемнай адмене візаў.
«Дзякуючы сумесна прынятым рашэньням аб палягчэньні візавых патрабаваньняў і запуску прамых авіязносінаў з лютага 2025 года ўжо звыш 1,7 тысячы беларусаў наведалі вашу цудоўную краіну, разьлічваем на сустрэчны паток аманскіх гасьцей», — прыводзіць словы Лукашэнкі інфармацыйнае агенцтва «Позірк».
Лукашэнка знаходзіўся ў Амане з працоўным візытам у сьнежні 2024 года. 14 сьнежня 2024 года паведамлялася, што для грамадзян Беларусі пачала дзейнічаць працэдура спрошчанага ўезду ў Аман. Тады ж стала вядома аб тым, што паміж Беларусьсю і Аманам будуць наладжаныя прамыя авіязносіны. 1 кастрычніка 2025 году Лукашэнка сваім указам ухваліў праект пагадненьня з Аманам аб узаемнай адмене віз.
19 траўня 2025 года Лукашэнка, прымаючы ў Менску насьледнага прынца, міністра культуры, моладзі і спорту Амана Зеязіна бін Хайсама аль Саіда, заявіў, што Беларусь сярод іншага зацікаўленая ў партовай інфраструктуры гэтай дзяржавы.
Султанат Аман — абсалютная манархія. Султан Амана зьяўляецца не толькі кіраўніком дзяржавы, але і кіраўніком ураду, склад якого ён і прызначае. Пасада кіраўніка дзяржавы перадаецца ў спадчыну сярод прадстаўнікоў дынастыі Аль Саід. З 2020 года краінай кіруе султан Хайсам бен Тарык.
Форум