Галасаваньне праводзілі ў два туры, бо нікому з кандыдатаў не ўдалося набраць большасьці. Як піша The Japan Times, у другім туры Такаіці атрымала перамогу над міністрам сельскай гаспадаркі Сіндзіро Коідзумі, набраўшы 185 галасоў. Коідзумі атрымаў 156 галасоў.
Нечарговай сэсіі парлямэнту для зацьвярджэньня новага прэмʼера чакаюць у сярэдзіне кастрычніка. Нягледзячы на тое, што лібэральна-дэмакратычная партыя страціла большасьць у абедзьвюх палатах парлямэнту, прагназуецца, што Такаіці зацьвердзяць на пасаду, бо апазыцыйныя партыі не змаглі згуртавацца вакол свайго кандыдата.
Выбары лідэра партыі адбыліся пасьля таго, як прэмʼер-міністар Сігеру Ісіба абʼявіў аб сваёй адстаўцы, прапрацаваўшы ўсяго год. Як адзначае The Guardian, абраньне памяркоўнага палітыка Ісібы выклікала незадаволенасьць правых у яго партыі. Санаэ Такаіці — адна з самых кансэрватыўных дзеячоў партыі.
- Лібэральна-дэмакратычная партыя — найбуйнейшая ў Японіі. Зь невялікімі перапынкамі яна знаходзіцца ва ўладзе ад свайго заснаваньня ў 1955 годзе.
Форум