Як адзначаецца ў паведамленьні, Украіне перадалі 185 ваеннапалонных.
Цяпер расейскія вайскоўцы і цывільныя знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, дзе ім надаюць неабходную псыхалягічную і мэдычную дапамогу. Пазьней іх перамесьцяць у Расею.
Відбувся комбінований обмін: Україна повернула 205 військових та цивільних громадян
У Каардынацыйным штабе Ўкраіны ў пытаньнях абыходжаньня з палоннымі пацьвердзілі, што з расейскага палону вярнуліся 185 вайскоўцаў і 20 цывільных украінцаў.
Сярод вызваленых — вайскоўцы Нацыянальнай гвардыі Ўкраіны, якія ахоўвалі Чарнобыльскую АЭС і былі вывезеныя ў Расею ў сакавіку 2022 году.
Такім чынам, гэта 18-ы з пачатку года этап абмену палоннымі паміж Украінай і Расеяй.
За ўвесь 2024 год краіны афіцыйна правялі 12 абменаў.
Старшыня КДБ Беларусі Іван Тэрцель у інтэрвію беларускаму дзяржаўнаму тэлебачаньню (выйшла ў эфір 22 чэрвеня) заявіў, што на той момант на тэрыторыі краіны было праведзена 38 апэрацый абмену паміж Украінай і Расеяй.
24 лютага 2022 года Расея пры непасрэднай падтрымцы беларускага рэжыму пачала поўнамаштабную вайну з Украінай.
Форум