У кампаніі «Белзамежбуд» артыкулы вэнэсуэльскага журналіста прачыталі. Прадстаўнік «Белзамежбуду» Яраслаў Алейнік крытыку абвяргае:
«Гэта абсалютна не крытычна. Тэрміны здачы аб’екта — у сакавіку. Мы ў гэтыя тэрміны ўкладаемся. Дамы, якія здаюцца беларусамі, здаюцца „пад ключ“. Яны абсалютна прыдатныя да жыцьця і ў нармальным стане. Тое, што мы здаём недабудаваныя дамы, — гэта абсурд».
Што тычыцца фатаграфіі з каструлямі, апублікаванай у газэце «Эль Унівэрсаль», спадар Алейнік патлумачыў, што калі былі праблемы з засяленьнем менавіта беларускіх будаўнікоў, іх часова пасялілі ў недабудаваны дом.
Мы зьвязаліся і з аўтарам артыкулаў «Беларусь прызнае свае правалы ў Вэнэсуэле» і «Беларуская мафія», вэнэсуэльскім журналістам Ёзафам Палішуком, які распавёў, што ўважліва сочыць за будоўляй, ня раз выяжджаў у горад Маракай:
«Тэрміны здачы жытла некалькі разоў пераносіліся, апошні быў у лістападзе. Але цяпер ён перанесены на сакавік. Было заплянавана пабудаваць 17 з паловай тысяч кватэр, беларуская фірма абвясьціла, што ўжо здадзена быццам бы 720 кватэр. Але калі я прыехаў на месца, аказалася, што насамрэч здадзена толькі 360».
Студэнт Берасьцейскага палітэхнічнага ўнівэрсытэту Руслан летам працаваў у будатрадзе ў вэнэсуэльскім горадзе Маракай:
«Там працуюць ня толькі беларусы, яшчэ туркі і вэнэсуэльцы. І калі не пасьпявалі, то больш па віне страйкаў вэнэсуэльцаў. У іх там сыстэма каапэратываў, і нашы аддаюць грошы начальнікам каапэратываў. А тыя падманваюць сваіх будаўнікоў, а тыя думаюць, што наша начальства іх падманвае. Прыходзілі да беларусаў, тыя ім усё тлумачылі. Бывалі такія страйкі некалькі разоў».
Прадстаўнік «Белзамежбуду» Яраслаў Алейнік патлумачыў, што паводле кантракту з вэнэсуэльскім бокам колькасьць беларускіх супрацоўнікаў не павінна перавышаць 15%:
«Таму астатнія 85% мы набіраем вэнэсуэльскіх будаўнікоў. Так патрабуюць іх прафсаюзы. Я не магу камэнтаваць што да прафэсіяналізму альбо непрафэсіяналізму вэнэсуэльцаў».
Берасьцейскі студэнт Руслан падзяліўся сваімі ўражаньнямі аб працы ў Вэнэсуэле:
«Я б не сказаў, што там якасна будуюць. Але гэта не па віне нашых спэцыялістаў, а па віне вэнэсуэльскіх будаўнікоў, па іх стаўленьні да працы. У іх проста няма культуры вытворчасьці. У іх вельмі мала прафэсійных будаўнікоў. Яны самі вучыліся будаваць. Нават мы іх вучылі, паказвалі, як правільна рабіць, хоць у саміх досьведу мала было».
А вось вэнэсуэльскі журналіст Ёзаф Палішук падкрэсьлівае, што адказнасьць за будаўніцтва нясуць беларусы:
«Генэральны падрадчык — беларуская фірма „Белзамежбуд“. Яна наймае субпадрадчыкаў — вэнэсуэльскіх будаўнікоў. Але менавіта „Белзамежбуд“ нясе адказнасьць за тэрміны здачы, за якасьць будаўніцтва. Атрымліваецца, што беларусы не выконваюць сваіх абавязаньняў».
Прадстаўнік «Белзамежбуду» Яраслаў Алейнік, у сваю чаргу, кажа:
«Хутчэй за ўсё, мы будзем гэта абвяргаць. Я проста не магу зразумець, адкуль ён усё гэта раскапаў. Будзем расшукваць гэтага Ёзафа Палішука».