29 верасьня пачалася восеньская сэсія Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ). 30 верасьня ў камітэце юрыдычных пытаньняў і правоў чалавека ПАРЭ пройдуць слуханьні аб палітвязьнях у Беларусі, на якіх выступіць нядаўна вызваленая Натальля Дуліна.
Беларусы замежжа расказалі Свабодзе, чаму яны гатовыя прымаць у сябе дома вызваленых палітвязьняў.
Малодшы сяржант расейскага войска Іван Грабеньнікаў вярнуўся ў Расею з палону ў траўні 2025 году. У жніўні ён запісаў відэа, у якім расказаў, як яго з пакалечанай рукой і катэгорыяй «Д» (непрыдатны для службы) насуперак ягонай волі вярнулі на фронт.
Кіраўніца Асацыяцыі беларусаў у Італіі «Талака» Юлія Юхно атрымала ключы ад сацыяльнага жытла ў Флярэнцыі, дзе будзе часовы прытулак для беларусаў, вымушаных зьехаць з сваёй краіны.
Партыя дзеяньня і салідарнасьці (PAS) прэзыдэнткі Малдовы Маі Санду перамагае на ключавых выбарах, нягледзячы на, як выглядае, узгодненую дэзынфармацыйную кампанію Крамля. Але сапраўдным пераможцам можа быць Брусэль, піша эўрапейскі рэдактар Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк.
Гісторыя былога палітвязьня Віталя Бандарука, які правёў у турмах Беларусі 4,5 года за тое, што вёў блог і апавядаў у відэа аб праблемах сваёй вёскі.
Украінскія ратавальнікі раяць класьціся спаць са сьвістком і паўэрбанкам, а таксама вучыцца квадратнаму дыханьню.
У 2005 годзе ў Беларусі заснавалі Парк высокіх тэхналёгій, які меўся стаць інкубатарам для ІТ-сфэры і драйвэрам росту эканомікі. Да 2022 году ПВТ паказваў рост, потым — стагнацыю.
Польшча адкрыла мяжу пасля закрыцьця, а Лукашэнка паехаў у Маскву абмяркоўваць будаўніцтва другой АЭС, што можа зьмяніць сытуацыю ў рэгіёне. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе падзеі тыдня.
Будаўніцтва другой АЭС — гэта страхоўка захаваньня лукашэнкаўскай мадэлі на гады наперад. Разьлік на тое, што Расея будзе падтрымліваць рэжым у краіне і пасьля Аляксандра Лукашэнкі. Крэдыт на другую АЭС гарантуе, што Масква ня кіне Беларусь.
28 верасьня ў Малдове адбудуцца парлямэнцкія выбары. Празаходні ўрад краіны заяўляе, што расейская дэзынфармацыя спрыяе падтрымцы апазыцыйных партыяў.
У ЗША ўсё часьцей затрымліваюць беларусаў, якія зьехалі туды з палітычных матываў. Іх зьмяшчаюць у міграцыйныя лягеры, ім пагражае дэпартацыя ў Беларусь.
Інтэнсіўнасьць плыні нелегальных мігрантаў зь Беларусі ў Польшчу зьнізілася напачатку верасьня ў параўнаньні зь летам. Але падчас вучэньняў «Захад-2025» і закрыцьця Польшчай мяжы гэтыя паказчыкі зноў вырасьлі.
Блякада польска-беларускай мяжы трывала два тыдні. У ноч на 25 верасьня Польшча адкрые свае памежныя пераходы. Якія ўрокі і высновы можна зрабіць з гэтай гісторыі? Сем тэзісаў ад палітычнага аглядальніка Свабоды Валера Карбалевіча.
Польшча сёньня ўначы адкрывае мяжу зь Беларусьсю. Ці ўдалося Варшаве націснуць на Менск і дамагчыся свайго, ці перамога ў гэтым двубоі на баку Лукашэнкі?
Журналіст украінскага інфармацыйнага агенцтва УНІАН Дзьмітро Хілюк правёў у расейскім палоне больш за 3,5 году. У інтэрвію Свабодзе ён расказаў, як яго вывозілі празь Беларусь у Расею, пра першыя дні вайны, умовы ў расейскіх турмах і пра тое, як іх вярталі назад ва Ўкраіну праз Гомель.
Кітай у крызісе на беларуска-польскай мяжы не вызначаў вінаватых, а імкнуўся вырашыць яго сродкамі дыпляматыі, лічаць экспэрты Цемур Умараў і Мэрхат Шарыпжан.
Палітычны аналітык Ігар Тышкевіч аналізуе, чаму Польшча гэтак хутка адкрывае мяжу зь Беларусьсю, тлумачыць ролю Кітаю і прагназуе, як магчымы дыялёг Менску і Варшавы можа адрэагаваць Расея.
Расейска-амэрыканскі гісторык Юры Фяльшцінскі расказаў Радыё Свабода, як ён зацікавіўся Беларусьсю і адкуль можа прыйсьці канец Расейскай імпэрыі.
NATO пачало новую місію ўмацаваньня абароны — апэрацыю «Ўсходні вартавы» — пасьля ўварваньня расейскіх бесьпілётнікаў у паветраную прастору Польшчы.
Што думаюць, чым пераймаюцца і на што спадзяюцца беларусы ў вымушанай эміграцыі. Пра гэта ў новым лісьце да свайго менскага сябра піша Сяргей Дубавец.
Расея адраджае «Интервидение», песенны конкурс савецкіх часоў, які калісьці падавалі як альтэрнатыву «Эўравізіі». Чыноўнікі называюць яго культурным абменам, але крытыкі бачаць у ім вяртаньне да «халоднай вайны» з мэтай распаўсюджваць уплывы Масквы.
Прафсаюзны лідэр Генадзь Фядыніч быў вызвалены ў складзе групы з 52 палітычных зьняволеных, якіх вывезьлі ў Літву.
У інтэрвію Свабодзе Мікола Дзядок расказаў пра катаваньні ў турме, фэйкавыя «кактэйлі Молатава» пры затрыманні і ўнутранны стрыжань.
Вайсковыя вучэньні «Захад-2025», пра якія так шмат паведамлялі сусьветныя мэдыя, нарэшце завяршыліся. Алярмісцкія прагнозы наконт таго, што Расея зь Беларусьсю выкарыстаюць іх для агрэсіі супраць суседзяў, ня спраўдзіліся.
Частку палітвязьняў вывезьлі з краіны без пашпартоў, былы міліцэйскі начальнік адмаўляецца ад камэнтару. Затое камэнтуюць праваабаронцы.
У Вільні на зьезьдзе БАЖ абвясьцілі вынікі штогадовага конкурсу «Вольнае слова», мэтай якога зьяўляецца ўдасканаленьне прафэсійнага майстэрства працаўнікоў незалежных СМІ і заахвочваньне таленавітых журналістаў.
Пасьля некалькіх гадоў імклівага росту, абумоўленага дзяржаўнымі выдаткамі на распальваньне вайны супраць Украіны, эканоміка Расеі ледзь рухаецца.
Украінскі палітоляг, дырэктар Інстытуту сусьветнай палітыкі Яўген Магдакаментуе сутрэчу Аляксандра Лукашэнкі зь кіраўніком акупаванай Расеяй частцы Херсонскай вобласьці і прагнузуе далейшую рэакцыю афіцыйнага Кіева.
Адмовай пакідаць Беларусь вызвалены з калёніі Мікола Статкевіч ня проста вярнуўся ў беларускую палітыку — ён увайшоў у беларускую гісторыю. Піша палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч.
Былая палітзьняволеная Ларыса Шчыракова расказала Свабодзе пра дробныя радасьці на волі, траўму сына, навіну пра сьмерць маці за кратамі і пляны на будучыню за мяжой.
Упершыню Мікола Статкевіч трапіў у турму на працяглы тэрмін 20 гадоў таму. З таго часу больш за палову прысьвечанага палітычнай дзейнасьці пэрыяду свайго жыцьця палітык правёў за кратамі.
Здавалася б, нелягічна: расейская мова ў Вільні, Варшаве ці Беластоку стварае карыстальніку ня самы прывабны вобраз і пагатоў зусім не спрыяе ў жыцьці. Але ў гэтай, прывезенай зь Беларусі, праблемы даўняя гісторыя, якая пачалася яшчэ ў часы сталінскай катастрофы.
Што стаіць за вызваленьнем палітычных вязьняў у Беларусі, і як Беларусь становіцца закладніцай напружаньня, якое стварае Масква. Палітычны аглядальнік Свабоды Валер Карбалевіч аналізуе асноўныя палітычныя вынікі тыдня.
Як суіснавалі розныя канфэсійныя, моўныя і этнічныя групы ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV стагодзьдзі? Што такое Русь, русіны і Літва, літвіны для таго часу? Што было важнейшым для тагачасных людзей — вера ці мова?
У Вільні прайшла міжнародная канфэрэнцыя «Беларусь і беларусы ў часы геапалітычнай няўпэўненасьці: глябальныя ўспрыманьні і ўнутраныя рэаліі».
Дэпартуюць тых, чыйго вызваленьня дамагаліся амэрыканцы. Лукашэнка лічыць ЗША арганізатарамі пратэстаў 2020 году і дэпартацыю вызваленых палітвязьняў трактуе як вяртаньне амэрыканскіх агентаў іх «заакіянскім лялькаводам», мяркуе Юры Дракахруст.
Вызваленых вязьняў прывезьлі ў амбасаду ЗША ў Вільні, дзе іх прыезду некалькі гадзінаў чакалі сваякі, паплечнікі і журналісты. Эмоцыі гістарычнай сустрэчы — у фотарэпартажы Свабоды.
Вызвалены горадзенскі журналіст Павал Мажэйка расказаў Свабодзе пра сустрэчу зь дзецьмі, допіс Трампа і мрою пра піцу.
Паводле суразмоўцы Свабоды, зьняцьце санкцый азначае магчымасьць набываць сучасную тэхніку і праграмнае абсталяваньне.
10 верасьня падчас публічных дэбатаў ва ўніверсытэце ў штаце Юта забілі Чарлі Кэрка, блізкага Дональду Трампу рэспубліканскага актывіста, які адыграў важную ролю ў распаўсюдзе кансэрватыўных ідэй сярод амэрыканскай моладзі.
Маці загінулага палітвязьня Андрэя Паднябеннага кажа, што яе сына знайшлі павешаным у штрафным ізалятары магілёўскай калёніі. Былыя палітвязьні расказалі Свабодзе, наколькі магчыма павесіцца ў гэтай камэры.
Расейскія дроны сёньня ўначы ўварваліся ў Польшчу, у тым ліку празь Беларусь. Польскае войска заявіла, што частку зь іх зьбілі. Гэта адбылося напярэдадні пачатку вучэньняў «Захад-2025».
За апошнія суткі праз польскую мяжу праехала 645 легкавікоў і 709 грузавікоў. Як нават часовае закрыцьцё мяжы адаб’ецца на людзях і эканоміцы. Разьбіраемся.
Рашэньне Польшчы зачыніць мяжу — адказ ня толькі на вучэньні «Захад-2025», але і на нядаўні арышт польскага манаха, абвінавачанага ў шпіянажы, на няспынны міграцыйны крызіс, на ўтрыманьне за кратамі Анджэя Пачобута.
Два дзясяткі новых і мадэрнізаваных вайсковых аб’ектаў зьявілася ў Беларусі за апошнія тры гады. Сярод іх цэлыя вайсковыя часткі, аэрадромы, вайсковыя базы і пляцоўкі для захоўваньня ядзернай зброі.
Пра гэта ў сацыяльных сетках напісала яго маці Валянціна. Паводле інфармацыі Свабоды, афіцыйная прычына сьмерці палітвязьня — удушша.
На поўдзень ад Менску ў Слуцкім раёне каля вёскі Паўлаўка актыўна ідзе будаўніцтва аб’екта, які экспэрты называюць «стратэгічным» у вайсковым пляне для беларускіх ўладаў і нават робяць дапушчэньне, што тут можа быць разьмешчаны расейскі балістычны ракетны комплекс «Арэшнік».
Загрузіць яшчэ