30 чэрвеня Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду ў складзе трох судзьдзяў пачала разгляд скаргі рэдакцыі газэты «Народная воля» да Белтэлерадыёкампаніі.
30 чэрвеня а 14.30 у Вышэйшым гаспадарчым судзе працягнуўся суд па разглядзе касацыйнай скаргі рэдакцыі газэты "Народная воля" на папярэджаньне Міністэрства інфармацыі, вынесенае за публікацыю артыкула Сьвятланы Калінкінай "Гаворыць і паказвае Гебэльс-ТВ", прысьвечаны фільму "Плошча. Жалезам па шклу".
1 ліпеня старшыняваньне ў Эўразьвязе пераходзіць ад Вугоршчыны да Польшчы. У зьвязку з гэтым 29 чэрвеня ў Менску адбылася прэс-канфэрэнцыя амбасадараў Польшчы, Вугоршчыны і кіраўніка прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі.
29 чэрвеня ў Менску адбылася прэсавая канфэрэнцыя дыпляматычных прадстаўнікоў эўрапейскіх краінаў з нагоды пачатку старшынства Польшчы ў Эўразьвязе.
27 чэрвеня завяршаецца тэрмін пагашэньня беларускім бокам запазычанасьці расейскай кампаніі «Интер РАО».
Вольга Бандарэнка: «Дзіма ня раз зьвяртаўся да кіраўніцтва СІЗА, аднак неабходную дапамогу яму так і не аказалі. А калі перавялі ў мэдсанчастку, думаю, Дзіму зусім дрэнна».
Кампанія «Ford» будзе заахвочваць знаўцаў беларускай мовы бясплатным бэнзінам. Эўрапейскі вытворца аўтамабіляў і «Новае радыё» Менск 98.4 FM анансавалі сумесны праект «Добры Форд».
«Кардынальныя зьмены наступяць тады, калі памяняюць палітыку ўрад, Нацыянальны банк і кіраўнік дзяржавы, і яна будзе ўзгодненая».
20 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка прызначыў выканаўцам абавязкаў старшыні праўленьня Нацыянальнага банку Юрыя Алымава.
Міністры замежных спраў краінаў Эўразьвязу сёньня на сустрэчы ў Люксэмбургу пашырылі абсяг санкцыяў супраць Беларусі. Яны замарозілі актывы трох кампаніяў, якія зьвязаныя з Аляксандрам Лукашэнкам.
20 чэрвеня — Міжнародны дзень уцекачоў. Ці імкнуцца ўцекачы з замежных краін у Беларусь? І ў якія краіны і чаму ўцякаюць людзі зь Беларусі?
У Альдэнбургу ва Ўнівэрсытэце імя Карла фон Асецкага навукоўцы-славісты з шасьці краінаў дыскутуюць пра Беларусь.
Банкі спынілі крэдытаваньне большасьці льготнікаў, што мелі патрэбу ў жыльлі. Што за гэтым стаіць, як да гэтага ставяцца тыя, хто яшчэ ўчора меў надзею пабудаваць жытло?
А. Лукашэнка прыгразіў, што ўлады не дапусьцяць несанкцыянаваных акцый і забастовак. На некаторых сайтах зьявілася інфармацыя, быццам бы ўлады маюць намер забараніць у Беларусі сацыяльныя сеткі. Наколькі гэта магчыма?
Кіраўнік прэсавай службы ГУУС Менгарвыканкаму А.Ластоўскі такім чынам пракамэнтаваў заклікі ў сацыяльных сетках зьбірацца кожную сераду на Кастрычніцкай плошчы.
У першы дзень цэнтралізаванага тэставаньня абітурыенты здавалі тэсты па беларускай мове, на якую сёлета зарэгістравалася амаль удвая менш людзей, чым на расейскую.
11 чэрвеня на 39-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы памёр палітоляг Віталь Сіліцкі. Яго калегі кажуць, што ім будзе вельмі не хапаць Віталя менавіта таму, "што ня будзе зь кім паспрачацца. Пасварыцца – ёсьць зь кім, а вось паспрачацца – няма".
Лета ў разгары, высьпявае новы ўраджай. Ці даступныя на рынку ягады, садавіна, гародніна для большасьці людзей? Іна Студзінская вывучала кошты на Камароўцы і выслухвала меркаваньні менчукоў.
9 чэрвеня а 19-й вечара некалькі дзясяткаў людзей сабраліся на аўтастаянцы каля комплексу «Журавінка» ў Менску, каб падтрымаць удзельнікаў акцыі «Стоп-бэнзін» і асабіста перадаць грошы на аплату штрафаў.
Суполка “Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку”, зарэгістраваная на сайце “Вконтакте”, прапануе штосерады а 19-й гадзіне праводзіць масавыя акцыі на галоўных плошчах беларускіх гарадоў.
Загрузіць яшчэ