Старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы, сябра Рады пры прэзыдэнце Расеі па разьвіцьці грамадзянскай супольнасьці і правах чалавека Людміла Аляксеева занепакоеная наяўнасьцю ў Беларусі палітзьняволеных, ціскам на адвакатаў і СМІ, высылкай зь Беларусі расейскіх і ўкраінскіх праваабаронцаў.
У Менск прыехала легендарная праваабаронца, адна з арганізатараў і цяперашняя старшыня Маскоўскай Хэльсынскай групы Людміла Аляксеева.
Што засталося ў рабочых Менскага трактарнага заводу ад абяцанага ўладамі заробку ў 500 даляраў? Як яны ацэньваюць цяперашнюю эканамічную сытуацыю? Ці дамагаюцца падвышэньня заробкаў?
Ці варта краіне даваць замежныя крэдыты, калі ў ёй ёсьць палітзьняволеныя, праблемы з правамі чалавека, няма рынкавых рэформ? Адказваюць сваякі асуджаных за плошчу.
У пятніцу, 3 чэрвеня, супрацоўнікі КДБ наведалі Сяргей Паўлюкевіча, адміністратара суполак на сайце vkontakte.ru "Марш мільёнаў" і "Мы за вялікую Беларусь", і Дзьмітрыя Няфёдава, які адказваў за суполку "Рэвалюцыя праз сацыяльную сетку".
Старшыня Вярхоўнага суду Беларусі Валянцін Сукала заявіў 3 чэрвеня на нарадзе ў кіраўніка краіны па пытаньнях удасканаленьня дзейнасьці судоў, што мэтазгодна ўвесьці ў Беларусі інстытут суду прысяжных.
Генпракуратура палічыла, што дзеяньні Бяляцкага ад імя незарэгістраванай арганізацыі «Вясна» супярэчаць заканадаўству Рэспублікі Беларусь. Бяляцкі з абвінавачаньнямі не пагадзіўся і падаў скаргу.
Людміла Гразнова, старшыня зарэгістраванага ў Вільні «Праваабарончага альянсу», пракамэнтавала выказваньні Лукашэнкі наконт таго, што судовыя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў прайшлі ў поўнай адпаведнасьці з законам.
Намесьнік старшыні Беларускага Хэльсынскага камітэту юрыст Гары Паганяйла такім чынам пракамэнтаваў выказваньні Лукашэнкі наконт таго, што судовыя працэсы над арганізатарамі масавых беспарадкаў прайшлі ў поўнай адпаведнасьці з законам.
2 чэрвеня "Народная Воля" абскарджвала вызначэньне Вышэйшага гаспадарчага суду ад 27 красавіка — аб прыняцьці да разгляду пазову Міністэрства інфармацыі наконт закрыцьця выданьня.
Апэляцыйная інстанцыя Гаспадарчага суду 9 чэрвеня разгледзіць скаргу партыі БНФ на рашэньне гэтага ж суду аб высяленьні партыі з офісу.
31 траўня а <nobr>18-й</nobr> гадзіне ў фальварку «Добрыя мысьлі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Уладзімера Мацкевіча «Ня думайце пра рыжага і сьляпога качканоса».
31 траўня а 18-й гадзіне ў фальварку «Добрыя мысьлі», што на вуліцы Магілёўскай, 12, павінна была адбыцца прэзэнтацыя новай кнігі Ўладзімера Мацкевіча «Ня думайце пра рыжага і сьляпога качканоса».
Канцэрн «Белбіяфарм» унёс Міністэрству эканомікі Беларусі прапановы наконт падвышэньня цэнаў на лекавыя сродкі беларускай вытворчасьці.
Карэспандэнт расейскага тэлеканалу «Дождж» Радыён Марынічаў запісаў у парку Горкага інтэрвію з Ірынай Халіп — і быў затрыманы міліцыяй. Інтэрвію сьцёрлі, журналіста дэпартуюць.
26 траўня рух "За свабоду" прэзэнтаваў "Народную праграму". Аўтары ініцыятывы лічаць, што стваральнікамі праграмы павінны стаць ня вузкія спэцыялісты, а само грамадзтва.
Ці атрымліваюць рабочыя МАЗу прадэкляраваныя 500 даляраў заробку, як яны ставяцца да намеру аб’яднаць КамАЗу і МАЗу, як адрэагавалі на рашэньне ўлады дэвальваваць нацыянальную валюту
Як рабочыя сталічных заводаў адрэагавалі на рашэньне ўлады дэвальваваць нацыянальную валюту, Радыё Свабода высьвятляла каля прахадной Менскага трактарнага заводу.
Зь якімі абмежаваньнямі пасьля мяккіх прысудаў сутыкнуцца фігуранты працэсаў па справе 19 сьнежня?
Уладзімер Някляеў і кампанія «Гавары праўду!» прапаноўваюць уладам пайсьці на дыялёг. Але першая ўмова — вызваленьне ўсіх палітзьняволеных. Пра гэта, а таксама пра пэрспэктывы дзейнасьці «Гавары праўду!», пра новыя праекты распавялі лідэры кампаніі на першай пасьля суду прэсавай канфэрэнцыі.
Загрузіць яшчэ