Мараторый на павышэньне цэнаў на спажывецкія тавары застанецца. Пра гэта заявілі ў Міністэрстве гандлю. Тым часам прадпрымальнікі ўжо зьбіраліся «перапісаць» цэны пасьля 15 студзеня.
14 cтудзеня ў Вярхоўным судзе Беларусі будзе разглядацца пазоў газэты «Народная воля» да Міністэрства інфармацыі, якое вынесла папярэджаньне газэце за артыкул «На цепь». Рэдакцыя патрабуе адмяніць гэтае папярэджаньне.
Муфцій Мусульманскага рэлігійнага аб’яднаньня ў Беларусі Абу-Бакір Шабановіч асудзіў нападнікаў на рэдакцыю сатырычнага часопісу Charlie Hebdo ў Парыжы.
Нацбанк Беларусі зрабіў шэраг захадаў, каб стабілізаваць сытуацыю ў фінансавай сфэры.
Міністэрства культуры зацьвердзіла праект зон аховы гісторыка-культурнай каштоўнасьці «Месца зьнішчэньня ахвяр палітычных рэпрэсій (1930–1940-я гады) ва ўрочышчы Курапаты (Менскі раён)».
Тэндэнцыя павышэньня даверу і электаральнага рэйтынгу кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі зьмянілася на процілеглы.
Аб’яднаная грамадзянская партыя распачала збор подпісаў за адстаўку кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Праваабарончы цэнтар «Вясна» і Беларускі Хэльсынскі камітэт заявілі, што абмежаваньне волі Юрыя Рубцова ў папраўчай установе адкрытага тыпу дае падставы кваліфікаваць яго як палітычнага вязьня.
23 cьнежня адбудзецца прэзэнтацыя новай кнігі Алеся Бяляцкага «Халоднае крыло Радзімы».
Нацбанк рэкамэндаваў абмежаваць спрэд паміж курсам куплі і курсам продажу валюты ў 5%. Гэта азначае, што банкі абавязалі павысіць курс куплі валюты ў насельніцтва.
Дзень віншаванкі, які быў заплянаваны на 18 гадзінаў 22 сьнежня ў Менскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна, пераносіцца на іншы дзень.
Ад сёньняшняга дня банкі пачалі спаганяць 30%-ю камісію пры продажы валюты. Аднак у абменьніках даляры і эўра былі ў дэфіцыце.
Банкі пачалі прадаваць валюту з улікам збору Нацбанку.
«Ну, хопіць ужо куляцца з гэтымі валютамі. Трэба зразумець адно: калі мы хочам стабільнасьці на валютным рынку, то, пачынаючы ад простага грамадзяніна, нас з вамі, і заканчваючы юрыдычнымі асобамі, кожны павінен хоць па капейчыне ўносіць у рэзэрву дзяржавы».
Разгляд адміністрацыйнай справы ў судзе Менскага раёну супраць намесьніка старшыні КХП-БНФ Юрася Беленькага зноў перанесены. Чарговае пасяджэньне адбудзецца 24 сьнежня а 10 гадзіне.
17 сьнежня цягам больш чым трох гадзінаў МТБанк не праводзіў валютна-абменныя апэрацыі з расейскім рублём.
У аддзеле па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканаму праваабаронцы Алене Танкачовай паведамілі вынікі разгляду яе скаргі: рашэньне пра высылку зь Беларусі застаецца ў сіле.
Кіраўніка грамадзкага аб’яднаньня «Альтэрнатыва» Алега Корбана пратрымалі ў Партызанскім РУУС Менску цягам чатырох гадзін і адпусьцілі.
У Міністэрстве замежных спраў адзначылі, што пытаньне пра далучэньне Беларусі да расейскіх санкцыяў супраць Эўразьвязу не стаіць на парадку дня.
3 сьнежня суд Менскага раёну разгледзіць чарговую адміністрацыйную справу супраць намесьніка КХП БНФ Юрася Беленькага за правядзеньне мітынгу ў Курапатах на Дзяды 2 лістапада.
Загрузіць яшчэ