У Паставах зачынілі адзіную ў Беларусі прыватную акадэмію футболу «з-за фінансавага становішча заснавальніка».
Са студзеня 2015 году аднаўляе выхад беларускамоўны часопіс для дзяцей і падлеткаў «Бярозка». Адам Глобус: «Калі б запрасілі, я б нават галоўным рэдактарам пагадзіўся пайсьці».
Сёньня ў Злучаных Штатах адзначаецца Дзень падзякі. Гэты дзень прыпадае на апошні чацьвер лістапада і ёсьць сьвятам удзячнасьці за дабрабыт і добрае стаўленьне.
Як ставяцца ў іншых палітычных структурах дэмсілаў да сёньняшняга рашэньня палітрады Аб’яднанай грамадзянскай партыі? АГП заявіла пра падтрымку вылучэньня кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі палітвязьня Міколы Статкевіча і свайго старшыні Анатоля Лябедзькі.
Прэзыдэнцкая прэс-служба не падала новых падрабязнасьцяў пра стан здароўя кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі.
Кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку зрабілі апэрацыю на каленным суставе.
Былога палітвязьня, актывіста БХД Андрэя Гайдукова выпусьцілі з пастарунку ў Наваполацку, дзе на яго склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні.
21 лістапада сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысьціянская дэмакратыя» Андрэй Гайдукоў раздаваў улёткі пра палітвязьняў.
Нацыянальная школа прыгажосьці і тэлеканал ОНТ паведамілі карэспандэнту Свабоды, што не накіроўвалі на конкурс «Місіс сьвету — 2014» Марыну Аляксейчык (Градзкую) і нічога пра яе ня ведаюць.
Запароскі завод «Мотор Січ» пашырае супрацоўніцтва зь беларускім бокам. Ці ўдасца яму абысьці ўкраінскую забарону на гандаль таварамі вайсковага прызначэньня з расейскім агрэсарам?
Актрыса Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Ганна Маслоўская дзевяць гадоў таму вылечылася ад раку. Яна ўпэўнена, што рак — гэта хвароба дрэнных думак.
На разьвітаньне з апазыцыйным генэралам Валерам Фраловым прыйшоў былы міністар спорту і міністар унутраных спраў Беларусі Юры Сівакоў.
10 лістапада стала вядома пра сьмерць Валерыя Фралова. Сын знайшоў яго мёртвым у здымнай кватэры ў Менску.
Вядомы блогер Яўген Ліпковіч пракамэнтаваў Свабодзе прызначэньне старшынём Менскага гарвыканкаму Андрэя Шораца і звальненьне Мікалая Ладуцькі.
Карэспандэнту Свабоды ўдалося датэлефанавацца да Натальлі Эйсмант, якая прызначана прэс-сакратаром кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.
Старшыня праваабарончага цэнтру «Вясна» пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды рашэньне беларускіх уладаў аб высылцы праваабаронцы Алены Танкачовай на тры гады зь Беларусі бяз права вяртаньня.
Вядомы журналіст Павал Шарамет у інтэрвію карэспандэнту Свабоды пракамэнтаваў рашэньне беларускіх уладаў аб высылцы праваабаронцы Алены Танкачовай на тры гады зь Беларусі бяз права вяртаньня. Раней яна была пазбаўленая віду на жыхарства ў Беларусі.
Праваабаронца Алена Танкачова ў размове з карэспандэнтам Свабоды распавяла акалічнасьці, зьвязаныя з пазбаўленьнем яе віду на жыхарства і яе цяперашнім становішчам.
У актывістаў забралі бел-чырвона-белыя сьцягі і стужкі зь беларускім арнамэнтам.
Палітоляг Алесь Лагвінец пракамэнтаваў карэспандэнту Свабоды падаўжэньне санкцыяў ЭЗ супраць афіцыйнага Менску.
Загрузіць яшчэ