5 верасьня завяршаецца рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты Савету рэспублікі. Да 25 верасьня сходы саветаў базавага ўзроўню вызначаць, хто трапіць у верхнюю палату Нацсходу. Але, як звычайна, гэтыя выбары праходзяць у Беларусі на безальтэрнатыўнай аснове.