Апазыцыйную суполку «Надакучыў нам гэты Лукашэнка» ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зноў захапілі спэцслужбы. Раней гэтая суполка была захопленая, выдаленая, а потым зноў адноўленая.
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка 3 верасьня сустрэўся з расейскім палітычным дзеячам, дэпутатам Дзяржаўнай Думы Расеі першага, чацьвёртага, пятага скліканьняў, дырэктарам Інстытуту краін СНД, сябрам Рады па зьнешняй і абароннай палітыцы Канстанцінам Затуліным.
3 верасьня 2010 году заснавальніка сайту "Хартыя-97" журналіста Алега Бябеніна знайшлі павешаным на ягоным лецішчы ля Менску. Пракуратура лічыць, што гэта было самагубства. Паплечнікі Бябеніна гавораць пра палітычнае забойства. Актывісты групы "Акцыя 16" расклеілі на вуліцах у менскім мікрараёне "Усход" плякаты "Алег Бябенін. Мы памятаем".
Віктар Цярэшчанка, які дамогся рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты празь Вярхоўны суд, мяркуе атрымаць пасьведчаньне ў Цэнтравыбаркаме. Аляксандар Мілінкевіч таксама зьвярнуўся ў Вярхоўны суд.
У Менску створана рабочая група па арганізацыі байкоту ў асобнай Фрунзенскай выбарчай акрузе № 101. Да акругі прыпісана больш за 70 тысяч выбарцаў.
У выніку налёту на мадэратараў апазыцыйных сацыяльных сетак, учыненага спэцслужбамі 30 жніўня, арыштавалі дваіх: Паўла Еўціхеева — на 5 сутак і Андрэя Ткачова — на 7 сутак.
Намесьнік кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна» Валянцін Стэфановіч, камэнтуючы затрыманьне адміністратараў апазыцыйных суполак vKontakte, заявіў, што ў яго выклікае сумнеў законнасьць гэтых мерапрыемстваў праваахоўных органаў
У КДБ пакуль не камэнтуюць пастановы суду Эквадору, які адмовіў афіцыйнаму Менску ў экстрадыцыі Аляксандра Баранкова і выпусьціў яго на волю.
Адзін з адміністратараў апазыцыйных суполак «Вконтакте» Максім Чарняўскі, які цяпер знаходзіцца ў Польшчы, распавёў карэспандэнту «Свабоды», што пра затрыманьні яму стала вядома, калі адбыўся захоп суполкі «Надакучыў нам Лукашэнка».
Старшыня праваабарончай арганізацыі «Плятформа» Андрэй Бандарэнка: праваабаронцам удалося ўстанавіць, што Баранкову, які працаваў у памежных войсках, стала вядома пра махінацыі з нафтапрадуктамі.
Тацяна Манёнак: «Беларусі стала больш выгадна экспартаваць расейскую нафту. Таму азэрбайджанская нафта цяпер зусім не пастаўляецца ў Беларусь».
Сьпявак памёр сёньня ноччу ў Севастопалі.
Аляксандар Мілінкевіч: «Там, дзе няма незалежных, дэмакратычных кандыдатаў абсалютна магчыма сумеснымі сіламі зрабіць кампанію байкоту».
Прэс-сакратар беларускага МЗС Андрэй Савіных пракамэнтаваў адкліканьне ў Бішкек надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара ў Беларусі Эрыка Асаналіева для кансультацый.
24 жніўня лідэр руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч падасьць скаргу ў ЦВК на нерэгістрацыю кандыдатам у дэпутаты.
Штурхальніца ядра зь Беларусі Надзея Астапчук, якую пазбавілі залатога алімпійскага мэдаля з-за станоўчага выніку допінг-тэсту, пакуль не атрымала прызавыя 150 тысяч даляраў.
Ацэньваючы папярэднія вынікі, прадстаўнікі апазыцыі заяўляюць, што ў цэлым сытуацыя не памянялася параўнальна зь мінулымі выбарчымі кампаніямі.
Расейская Фэдэрацыя 22 жніўня афіцыйна стала паўнапраўным сябрам Усясьветнай гандлёвай арганізацыі. <b>ДАДАЮЦЦА КАМЭНТАРЫ</b>
Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка прызначыў Леаніда Зайца міністрам сельскай гаспадаркі і харчаваньня.
Пасада кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта пасьля перамяшчэньня яе кіраўніка Уладзімера Макея на пасаду міністра замежных спраў Беларусі застаецца вакантнай.
Загрузіць яшчэ