Упершыню ў Менску і ў Нясьвіжы выставяць «Біблію» Францішка Скарыны — адзіны экзэмпляр гэтай кнігі, які ёсьць у Нямеччыне. «Біблію» з Гёрліцу пакажуць у рамках «Тыдняў Нямеччыны», якія пачынаюцца ў Беларусі 26 верасьня.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, выбары ў Палату прадстаўнікоў адбыліся ва ўсіх 110 акругах. Арганізатары байкоту заяўляць, што выбары не адбыліся, бо яўка склала 38,7% выбарцаў.
Памёр мастак, сябра суполкі «Пагоня» Генадзь Асташонак. Яму было 57 гадоў, прычына сьмерці – рак. Яго пахавалі сёньня на могілках у вёсцы Шыпяны Смалявіцкага раёна.
Кандыдат у дэпутаты Віктар Цярэшчанка (Шаркоўшчынская акруга) мяркуе, што спрацаваў найперш адміністрацыйны рэсурс.
Былы дэпутат Вярхоўнага Савету і Палаты прадстаўнікоў Вольга Абрамава сказала, што прыйшла на выбарчы ўчастак і перакрэсьліла свой бюлетэнь тлустымі лініямі з двух бакоў, так, што не заўважыць гэта немагчыма.
Пасьля галасаваньня на выбарчым участку кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам, што на яго імя паступілі два хадайніцтвы аб памілаваньні. У прэзыдэнцкай прэс-службе ўдакладнілі, што гаворка ідзе пра Сяргея Каваленку і Паўла Сырамалотава.
Аляксандар Лукашэнка сказаў, што месяц таму на яго імя паступілі два хадайніцтвы аб памілаванані ад двух асуджаных за падзеі 19 снежня 2010 года падчас прэзыдэнцкіх выбараў.
Два швэдзкія журналісты, Эрык Ван Платэн і Густаў Андрэсан, правялі ноч у нацыянальным аэрапорце «Менск». Ім не далі візу і акрэдытацыю для асьвятленьня выбарчай кампаніі.
22 верасьня назіральнікі АБСЭ правялі сустрэчы з прадстаўнікамі апазыцыйных партый і рухаў.
У датэрміновым галасаваньні на выбарах у Палату прадстаўнікоў з 18 па 21 верасьня прынялі ўдзел 19,6% выбаршчыкаў.
Улады, ня маючы магчымасьці зрабіць неабходную яўку на датэрміновым галасаваньні, як гэта было заўсёды, прыкладна 30%, спрабуюць нагнаць яе з дапамогай карусэляў.
Шэф-рэдактар «Нашай Нівы» Андрэй Дынько атрымаў ліст зь Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, у якім выказваюцца выбачэньні, што яго памылкова ўключылі ў сьпіс невыязных. Ліст датуецца 9 верасьня, але Андрэю Дынько ён дасланы толькі цяпер.
У інтэрнэт трапіла інструкцыя для праўладных назіральнікаў. Для параўнаньня мы адшукалі інструкцыю для незалежных назіральнікаў, а таксама назіральнікаў АБСЭ
У сацыяльных сетках поўнасьцю аднавіліся суполкі "Надакучыў нам гэты Лукашэнка", "Толькі ШОС" і іншыя, якія заклікаюць да байкоту выбараў у Палату прадстаўнікоў. Як яны будуць працаваць у апошнія дні датэрміновага галасаваньня і 23 верасьня, у дзень выбараў?
Кандыдат у дэпутаты Тацяна Караткевіч, якую падтрымлівае кампанія «Гавары праўду», правяла перадвыбарчы пікет каля Камароўскага рынку ў Менску.
У Беларусі працягваецца датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Як ставяцца да гэтых выбараў вядомыя ў Беларусі асобы, чым яны будуць займацца 23 верасьня?
Завершана расьсьледаваньне крымінальнай справы адносна кіраўніка Юдэйскага рэлігійнага аб'яднаньня ў Беларусі Юрыя Дорна.
Першы дзень датэрміновага галасаваньня на выбарах у Беларусі быў адзначаны разгонам байкотнага пікету ў Менску і брутальным затрыманьнем і зьбіцьцём журналістаў. Ці змогуць журналісты дамагчыся пакараньня тых, хто перашкаджае іх працы, парушае іх правы?
Міністэрства юстыцыі запрасіла сьпіс сьпікераў (кандыдатаў у дэпутаты) ад АГП.
Сёньня пачынаецца 5-дзённае датэрміновае галасаваньне на выбарах у Палату прадстаўнікоў. Афіцыйнага тлумачэньня, чаму грамадзянін мае намер галасаваць датэрмінова, не патрабуецца.
Загрузіць яшчэ