Ва Ўкраіне жыве больш за 275 тысяч беларусаў. Але фармальна беларуская дыяспара арганізавалася ў краіне ў 2000 годзе, калі быў створаны Ўсеўкраінскі саюз беларусаў.
Ва Ўкраіне, у Львоўскай вобласьці, у прамысловых аб’ёмах пачалі здабываць прыродны газ яшчэ на адным радовішчы — Каладніцкім.
Беларус Дзьмітры Салагуб, які быў прызначаны ў сакавіку 2015 года намесьнікам кіраўніка Нацыянальнага банку Ўкраіны, задэкляраваў 1,266 мільёна грыўняў заробку, атрыманага на асноўнай працы.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі падаў заяву на адстаўку з пасады старшыні Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі. Галоўнай прычынай такога кроку ён назваў перадачу рэгіёну ў фактычнае кіраваньне крымінальнымі кланамі, якія як засталіся з часоў прэзыдэнцтва Віктара Януковіча.
Былы прэзыдэнт Грузіі Міхэіл Саакашвілі заявіў пра адстаўку з пасады кіраўніка Адэскай абласной дзяржаўнай адміністрацыі празь немагчымасьць ажыцьцяўляць рэформы і сталае іх блякаваньне прадстаўнікамі атачэньня прэзыдэнта Ўкраіны Пятра Парашэнкі.
Украінскія памежнікі затрымалі двух беларускіх турыстаў, якія спрабавалі незаконна наведаць зону адчужэньня побач з Чарнобыльскай атамнай электрастанцыяй.
У справе расьсьледаваньня забойства ў Кіеве Паўла Шарамета ўжо ёсьць 97 судовых рашэньняў на пазовы сьледчых, але пры гэтым абнародаваная толькі нязначная іх частка.
Першы намесьнік кіраўніка Нацыянальнай паліцыі Ўкраіны Вадзім Траян заяўляе, што сьледзтва не разглядае ў якасьці асобнай вэрсіі датычнасьць добраахвотнікаў да забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.
Прадстаўніца Службы бясьпекі Ўкраіны Алена Гітлянская заяўляе, што ва ўказаньнях спэцслужбаў пра вяртаньне самалёту «Белавія» ў кіеўскі аэрапорт ня ўзгадвалася пра магчымасьць выкарыстаньня зьнішчальнікаў.
Міністэрства замежных справаў Украіны пасьля інцыдэнту 21 кастрычніка зь вяртаньнем самалёту «Белавія» ў кіеўскі аэрапорт Жуляны і атрыманьня ноты беларускага замежнапалітычнага ведамства зьвярнулася да ўкраінскіх кампэтэнтных органаў для тлумачэньня сытуацыі.
Ва Ўкраіне з 2011 году можна было атрымаць інфармацыю пра даходы дзяржаўных службоўцаў і кіраўнікоў органаў мясцовага самакіраваньня. Але такога ажыятажу вакол заробкаў і заможнасьці ўкраінскіх палітыкаў, як пасьля ўвядзеньня электроннага дэкляраваньня, ва Ўкраіне яшчэ не было.
Прадстаўнік Галоўнага ўпраўленьня выведкі Міністэрства абароны Ўкраіны Вадзім Скібіцкі заяўляе, што кіраўніцтва Расеі не адмаўляецца ад агрэсіўных плянаў у дачыненьні да Ўкраіны і працягвае падрыхтоўку да магчымых шырокамаштабных наступальных дзеяньняў супраць украінскай дзяржавы.
Кабінэт Міністраў Украіны сёньня, паводле ініцыятывы Міністэрства культуры, аднагалосна зацьвердзіў плян мерапрыемстваў, прымеркаваных да 100-годзьдзя падзей украінскай рэвалюцыі 1917-1921 гадоў ды ўшанаваньня памяці яе ўдзельнікаў.
У ноч на 25 кастрычніка на памежным пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» ўкраінскія памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі, які знаходзіўся ў міжнародным вышуку як небясьпечны злачынца.
Ці мелі рацыю ўкраінскія дыспэтчары пагражаць зьнішчальнікамі, а Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) — абгрунтаваныя прычыны для вяртаньня самалёта ў аэрапорт вылету — Радыё Свабода запытала ва ўкраінскіх адмыслоўцаў авіяцыйнай галіны і палітоляга.
У Кіеве пад эгідаю Ісламскага культурнага цэнтру зьбіраюць дапамогу для чачэнскіх уцекачоў на мяжы Беларусі і Польшчы.
Сёньня Расея афіцыйна выставіла ўкраінскаму журналісту Раману Сушчанку абвінавачаньні ў шпіянажы, але карэспандэнт не прызнае сваёй віны і адмаўляецца даваць сьведчаньні, паколькі ня меў магчымасьці ўзгадніць пазыцыю са сваім адвакатам.
Сёньня ў раёне населенага пункта Пятроўскае Данецкай вобласьці ўкраінскае войска і фармаваньні гэтак званай «ДНР» сынхронна адвялі свае сілы пад назіраньнем спэцыяльнай маніторынгавай місіі АБСЭ.
У гісторыі ўкраінскага клюбу Алег Дулуб — другі беларускі трэнэр.
Пячэрскі раённы суд Кіева абавязаў трох мабільных апэратараў — «Кіеўстар», «МТС Украіна» і «Лайфстэл» перадаць да 12 кастрычніка сьледзтву ў справе пра забойства Паўла Шарамета ўсе дадзеныя пра тэлефонныя званкі, SMS i MMS паведамленьні, а таксама пра выкарыстаньне GPRS-трафіка.
Загрузіць яшчэ