Нягледзячы на інтрыгу, якая трымалася ад раніцы да вечара, Вярхоўная Рада Ўкраіны так і не разгледзела сваю прапанову на адрас кабінэту Міністраў пра спыненьне дзеяньня ўкраінска-расейскай дамовы наконт бязьвізавага рэжыму.
Адпаведную заяву сёньня падтрымалі 245 дэпутатаў украінскага парлямэнту.
Сёлета ад пачатку збору лясных грыбоў і ягад на тэрыторыі беларускага ляндшафтнага заказьніка «Альманскія балоты» памежнікі Беларусі і Ўкраіны затрымалі 84 асобы за перасячэньне дзяржаўнае мяжы па-за вызначанымі на гэты час пунктамі пропуску.
Расейскі суд на 2 месяцы арыштаваў журналіста ўкраінскага дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва «Укрінфарм» Рамана Сушчанку, які прыехаў у Маскву з Парыжу 30 верасьня, каб наведаць сваякоў.
Памежнікі не называюць прозьвішча затрыманага, але ўдакладняюць, што ў Беларусі яго шукаюць «за ўчыненьне махлярства ў дачыненьні да ўраду, а таксама за хабарніцтва, карупцыю і ўдзел у крымінальных арганізацыях».
Сёньня ва Ўкраіне ўшаноўваюць памяць ахвяр Бабінага Яру. У часе нямецкай акупацыі з 1941 да 1943 году на тэрыторыі аднайменнага ўрочышча нацысты расстралялі, паводле розных ацэнак, ад 70 да 200 тысяч грамадзян, пераважна — габрэйскай нацыянальнасьці.
Кіеўскае ўрочышча Бабін Яр стала брацкай магілай і сымбалем Галакосту. 29 верасьня 1941 году нацысцкія падразьдзяленьні СД і паліцыя бясьпекі расстралялі тут 22 тысячы габрэяў. Агулам там было забіта больш за 150 тысяч чалавек.
Апошнія два тыдні ва Ўкраіне адбываюцца іммпрэзы, прымеркаваныя да 75-ых угодкаў зь дня трагедыі ў кіеўскім Бабіным Яры.
Кіраўнік Службы бясьпекі Ўкраіны Васіль Грыцак заявіў, што на тэрыторыі гэтак званых Луганскай і Данецкай народных рэспублік утрымліваецца 102 украінскія закладнікі і яшчэ 9 знаходзяцца на тэрыторыі Расеі.
Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала нелегітымнымі выбары да Дзяржаўнай Думы Фэдэральнага Сходу Расеі і ўсе наступныя рашэньні яе новага складу.
Міністэрства ўнутраных спраў Украіны не скасоўвае запыт пра міжнародны вышук стваральніка арганізацыі «Аплот» Яўгена Жыліна, чакаючы пацьверджаньня факту ягонай сьмерці.
Генэральная пракуратура Украіны выклікала на допыт больш як 10 супрацоўнікаў украінскага Інтэрнэт-тэлебачаньня «17 канал», журналісты якога першымі апынуліся на месцы забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета 20 ліпеня ў цэнтры Кіева.
У Кіеве адбываецца VII Чэмпіянат сьвету па шматбор’і целаахоўнікаў «Бодзігард-2016». У ім бяруць удзел 18 каманд з сямі краін, у тым ліку і зь Беларусі, якая прадстаўленая камандай Службы бясьпекі Аляксандра Лукашэнкі.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка сказаў, што расьсьледаваньне забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета — гэта тэст на эфэктыўнасьць ўкраінскіх сьледчых.
У Харкаве адбыліся ператрусы ў двух былых паплечнікаў зрынутага прэзыдэнта Віктара Януковіча — мэра Харкава Генадзя Кернэса і народнага дэпутата ад Апазыцыйнага блёку Міхаіла Добкіна.
Позна ўвечары 13 верасьня генэральны пракурор Украіны Юры Луцэнка, нібыта між іншым, паведаміў пра адкрыцьцё крымінальнай справы супраць міністра ўнутраных спраў Арсена Авакава. Пры гэтым ён нават не ўдакладніў, паводле якога факту яна расьсьледуецца.
Пячэрскі раённы суд Кіева задаволіў хадайніцтва сьледчага ў справе пра забойства Паўла Шарамета, дазволіўшы правесьці агляд аварыйнага будынку, які знаходзіцца паблізу месца здарэньня і зь якога маглі дыстанцыйна падарваць аўтамабіль беларускага журналіста.
Украінская дэлегацыя ў Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы можа часова прыпыніць свой удзел у выпадку аднаўленьня паўнамоцтваў расейскай дэлегацыі пасьля правядзеньня парлямэнцкіх выбараў у Дзяржаўную думу Фэдэральнага Сходу на тэрыторыі анэксаванага Крыму.
Намесьнік міністра Ўкраіны ў пытаньнях часова акупаваных тэрыторый Георгі Тука заявіў, што паводле папярэдніх дадзеных Расея незаконна вывезла на сваю тэрыторыю ад 50 да 150 украінскіх вайскоўцаў, якія былі ўзятыя ў палон незаконнымі ўзброенымі фармаваньнямі «ЛНР» ды «ДНР».
Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Беларусі ня сталі тэмай пільнай увагі ва Ўкраіне. Сродкі масавай інфармацыі перадавалі пераважна афіцыйныя навіны пра выбарчую кампанію. Выключэньнем стала толькі абраньне ў новы дэпутацкі корпус двух незалежных кандыдатак.
Загрузіць яшчэ