Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка завяршае свой візыт у ЗША. Пасьля шматлікіх перамоў з новай адміністрацыяй Белага дома ён застаўся задаволеным.
Сёньня распачаўся візыт прэзыдэнта Ўкраіны ў ЗША. Ключавымі тэмамі ўкраінска-амэрыканскіх перамоў стануць сытуацыя на Данбасе і санкцыі ў дачыненьні да Расеі, якая вядзе супраць Украіны неаб’яўленую вайну, анэксавала Крым і ўвяла войскі на Данбас.
Камітэт Вярхоўнай рады Ўкраіны ў пытаньнях свабоды слова ды інфармацыйнай палітыкі на паседжаньні 21 чэрвеня заслухае справаздачу пра расьсьледаваньне забойства журналіста Паўла Шарамета.
У Кіеве падчас сёньняшняга гей-параду адбыўся інцыдэнт паміж прадстаўнікамі «Правага сэктару» і беларусам Міхасём, які прыйшоў на акцыю зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Украінскія памежнікі на пункце пропуску «Новыя Ярылавічы» (на мяжы з Гомельскай вобласьцю) затрымалі беларускага грамадзяніна за спробу ўвезьці ва Ўкраіну 60 патронаў калібру 7,62 мілімэтраў.
«Нарэшце!» — так сацыяльныя сеткі ва Ўкраіне адрэагавалі на ўганараваньне званьнем Героя Ўкраіны беларуса Міхася Жызьнеўскага. Залатую зорку героя атрымалі бацькі Міхася ў Кіеве падчас сустрэчы з прэзыдэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.
Пятро Парашэнка прысвоіў Міхасю Жызьнеўскаму, які загінуў падчас Рэвалюцыі годнасьці ў Кіеве, званьне Героя Ўкраіны пасьмяротна.
Актывісты акцыяў пратэсту ва Ўкраіне 2013-2014 гадоў сярод супрацоўнікаў АМАПу, што ўчора працаваў падчас мітынгу ў Маскве, пазналі кіраўніка кіеўскага спэцпадразьдзяленьня «Бэркут» Сяргея Кусюка.
Акружны адміністрацыйны суд Кіева часткова задаволіў хадайніцтва дзьвюх грамадзкіх арганізацый, якія патрабавалі прызнаць незаконнымі дзеяньні Кіеўскай гарадзкой рады ў перайменаваньні імем Рамана Шухевіча праспэкту імя генэрала Ватуціна.
Што трэба ведаць пры аўтападарожжах ва Ўкраіну, каб не сапсаваць сабе адпачынак?
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў зьмены ў Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэньнях пра забарону вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі.
Камунальнае прадпрыемства «Кіеўпастранс» паводле вынікаў тэндэру на набыцьцё 100 аўтобусаў абвясьціла пра намер укласьці адпаведнае пагадненьне з афіцыйным дылерам беларускіх аўтобусаў вытворчасьці Менскага аўтамабільнага заводу.
Ва Ўкраіне пачаліся афіцыйныя сьвяткаваньні з нагоды пачатку дзеяньня бязьвізавага рэжыму з Эўрапейскім Зьвязам.
Колішні пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны мяркуе, што ў выпадку скасаваньня Ўкраінай бязьвізавага рэжыму для Расеі будзе неабходна перагледзець аналягічныя пагадненьні зь Беларусьсю ды Казахстанам.
Дзяржаўная памежная служба Ўкраіны мае даручэньне не дапускаць на ўкраінскую тэрыторыю 341 грамадзяніна Беларусі, але не ўдакладняе іхныя прозьвішчы, прафэсійную дзейнасьць ды падставы для забароны на ўезд ва Ўкраіну.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пры падтрымцы 276 дэпутатаў з 357 прысутных на сэсіі ўхваліла заканадаўчыя ініцыятывы аб паглыбленьні супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам (NATO) з мэтай набыцьця сяброўства ў гэтай арганізацыі.
Менскі аўтамабільны завод і прадпрыемства «Белкамунмаш» прайгралі тэндэры на пастаўку ў Кіеў нізкападлогавых тралейбусаў.
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў праваахоўныя органы прадставіць публічную справаздачу пра расьсьледаваньне забойства журналіста Паўла Шарамета.
Вярхоўная Рада Ўкраіны пры падтрымцы 260 дэпутатаў з 370 прысутных на сэсіі аднавіла заканадаўчую норму пра паглыбленьне супрацоўніцтва з Паўночнаатлянтычным альянсам (NATO) з мэтай набыцьця сяброўства ў гэтай арганізацыі.
Украіна пільна адсочвае ўсе дзеяньні Расеі, зьвязаныя з перакіданьнем вайсковай сілы і тэхнікі на тэрыторыю анэксаванага Крыму і Беларусі.
Загрузіць яшчэ