Маладога зампаліта памежнай заставы з Хойнікаў асудзілі за «садзейнічаньне экстрэмізму»
Гомельскі абласны суд вынес прысуд па справе 31‑гадовага жыхара Хойнікаў Артура Сыраквашы. Яго абвіначвалі па ч. 1 і ч. 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці).
Артур Сыракваша працаваў намесьнікам начальніка памежнай заставы «Хойнікі», створанай у 2020 годзе. Быў сакратаром мясцовага БРСМ, піша «Наша Ніва».
Па інфармацыі «Вясны», мужчыну асудзілі да пазбаўленьня волі і ўжо накіравалі ў папраўчую калёнію.
Палітзьняволенага вэтэрана-афганца з Жылічаў асудзілі на 12 гадоў па некалькіх артыкулах
Сяргею Цімашэнку 59 гадоў. Ён з Жылічаў, аграгарадка ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласьці. З 1986 па 1988 гады ваяваў у Аўганістане. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай зоркі, піша «Наша Ніва».
Апошні час ён займаўся вырабамі з дрэва — дошкамі і іншымі будаўнічымі матэрыяламі.
Па зьвестках «Вясны», Сяргея асудзілі 10 верасьня па чатырох артыкулах — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК), «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК), «удзел у экстрэмісцкім фармаваньні» (ч. 3 арт. 361‑1 КК) і «ўдзел у тэрарыстычнай арганізацыі» (ч. 2 арт. 290‑5 КК). Прысуд — 12 гадоў калёніі.
«Экстрэмісцкім» прызналі адно з інтэрвію Сьвятланы Ціханоўскай
Гаворка пра ролік «Тихановская. Как разоблачили агентов Лукашенко в окружении Светланы, насилие за решеткой» на канале «Алеся Бацман». Яно выйшла выйшла ў ліпені і мае больш за 82 тысячы праглядаў. «Экстрэмісцкі» статус яму надаў суд Расонскага раёну 8 кастрычніка.
Таксама «экстрэмісцкі» сьпіс папоўнілі
- TikTok-старонка «beuvision»,
- старонка ў Instagram «eugen_kat_usa»,
- старонкі ў сацсетках праекту «ATESTA».
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаваньне» — «Фемгруппа Беларусь»
Адпаведнае рашэньне было прынятае КДБ 7 кастрычніка.
Паводле ведамства, дачыненьне да яе маюць Вольга Шпарага, Юлія Міцкевіч, Алена Агарэлышава, піша «Вясна».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адзін пачаў хваліць уладу, трое — за кратамі. 5 гадоў таму Лукашэнка сабраў у СІЗА КДБ 12 арыштаваных лідэраў апазыцыі. Што зь імі цяперПраваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек
- Артур Ганіберзін
- Канстанцін Глотаў
- Мікіта Грушэўскі
- Дзьмітры Доўгаль
- Ірына Кролікава
- Дзіяна Міхайліна
- Валерый Папкоў
- Алег Рудніцкі
- Сяргей Рымашэўскі
- Крысьціна Сашынская
- Алена Тапаркова
- Аляксандар Трацэнка
- Максім Федаровіч
- Аліна Хмялеўская
- Павел Хітрык
- Ягор Цюшкевіч
- Вольга Чукарава
- Дзьмітры Шаблыка
Цяпер у Беларусі 1222 палітвязьні, пра якіх вядома праваабаронцам «Вясны».
У «Сьпіс экстрэмістаў» дадалі яшчэ 27 прозьвішчаў — цяпер у ім 5848 чалавек
Сярод іншых, у сьпіс дадалі 19 чалавек, асуджаных за «садзейнічаньне экстрэмізму», а таксама 5 чалавек, якіх асудзілі за ўдзел у пратэстах, але вызвалілі ад адказнасьці «ў сувязі з выхадам тэрміну прыцягненьня», піша «Вясна».
- Валянцін Анцыповіч 60 гадоў
- Антон Арцюх, 30 гадоў
- Інга Бяланава, 35 гадоў
- Сяргей Белы, 42 гады
- Дзьмітры Бока, 41 год
- Анастасія Брэнька, 23 гады
- Аляксандар Варабей, 29 гадоў
- Анатоль Вольскі, 35 гадоў
- Аляксей Дарошчанкаў, 40 гадоў
- Андрэй Кавалёў, 47 гадоў
- Сяргей Комар, 45 гадоў
- Віталь Кошаль, 30 гадоў
- Аляксандар Кульшын, 57 гадоў
- Ала Лісоўская, 61 год
- Вольга Лукомская, 37 гадоў
- Лізавета Малчанава, 33 гады
- Юлія Мудрэўская, 45 гадоў
- Натальля Памагаева, 50 гадоў
- Віталь Рамановіч, 58 гадоў
- Ірына Сасім, 61 год
- Ігар Сідаровіч, 52 гады
- Аляксандра Сухойда, 35 гадоў
- Арцём Сухойда, 39 гадоў
- Артур Сыракваша, 31 год
- Ганна Шпак, 28 гадоў
- Аляксей Шышлоўскі, 63 гады
- Андрэй Ярашэвіч, 27 гадоў