За працяг вайны — толькі 9%.
Пры гэтым зь мінулага году на 3% зьнізілася колькасьць тых, хто не падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў ва Ўкраіне. Беларусаў з такой пазыцыяй цяпер 34%, а тых, хто дзеяньні расейскіх вайскоўцаў падтрымлівае — 27% (летась было 26%).
Астатнія 39% не далі пэўнага адказу на гэтае пытаньне, што, на думку сацыёлягаў, сьведчыць пра адчужанае стаўленьне гэтай часткі грамадзтва да вайны ва Ўкраіне.
Для параўнаньня, у Расеі падтрымлівае дзеяньні расейскіх войскаў 78% (15% не падтрымліваюць). За мірныя перамовы выступае 66% расейцаў. За працяг вайны — 27%, паводле апытаньня «Левада-центра».
iSANS – міжнародная ініцыятыва экспэртаў з розных краін, накіраваная на вызначэньне, аналіз і супрацьдзеяньне гібрыдным пагрозам дэмакратыі, вяршэнству закона і сувэрэнітэту краінаў Заходняй, Цэнтральнай, Усходняй Эўропы і Эўразіі. Заснаваная ў 2018 годзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусы скардзяцца на рост цэнаў і на тое, што беларускія тавары за мяжой таньнейшыя, чым дома