Пра гэта заявіў дзяржаўны сакратар Савета бясьпекі Аляксандар Вальфовіч, перадае БелТА.
«Вучэньні прайшлі. Мэты і пытаньні адпрацаваны. Групоўкі войскаў як Расейскай Фэдэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь — усе вернуты ў пункты пастаяннай дысьлякацыі. Гэта значыць сёньня ніводнага расейскага салдата, які прыбываў на вучэньні, на тэрыторыі Беларусі няма», — сказаў ён.
Паводле Вальфовіча, вучэньні паказалі беспадстаўнасьць асьцярогаў, што Беларусь і Расея ствараюць групоўкі «для наступу на Эўропу, захопу нейкіх заходніх тэрыторый і рубяжоў».
«Нам хапае нашай зямлі, якую мы любім, цэнім і будзем, вядома, абараняць усімі магчымымі сродкамі і спосабамі. А мы гэта ўмеем рабіць», — заявіў ён
Ён таксама сказаў выказаўся наконт залётаў на тэрыторыю Беларусі бесьпілётнікаў:
«Бачым і прымаем адэкватныя меры».
Вучэньні «Захад-2025» праходзілі з 12 да 16 верасьня. У іх паводле афіцыйных заяў бралі ўдзел 7 тысяч вайскоўцаў. Зь іх 6 тысяч беларусаў і каля тысячы — расейцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва пачала вайсковыя манэўры Geležinis Vilkas 2025-II каля мяжы зь Беларусьсю ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія падоўжыла на нявызначаны тэрмін забарону палётаў у цёмную пару ў памежжы зь Беларусьсю і РФ