Паводле прадстаўніка Галоўнай камэндатуры Конрада Швэда, выкананых рашэньняў, якія абавязваюць грамадзян Беларусі да вяртаньня, толькі ў гэтым годзе да канца верасьня склала 955, паведамляе Польскае радыё.
«863 беларусы самі добраахвотна выехалі з Польшчы, а прымусова мы вывезьлі на мяжу 92 асобы. Калі параўнаць зь мінулымі гадамі, летась такіх рашэньняў было 1075, то бок мы канстатуем зьмяншэньне на 11%». — сказаў Швэд.
Асноўныя прычыны дэпартацыі — гэта нелегальнае знаходжаньне ды нелегальная працаўладкаваньне ў Польшчы, тлумачаць польскія памежнікі.
Форум