Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прымаюць заяўкі на прэмію імя Францішка Аляхновіча за творы, напісаныя ў няволі


Беларускі ПЭН пачынае прыём заявак на прэмію імя Францішка Аляхновіча за найлепшы твор, напісаны ў зьняволеньні або на тэму зьняволеньня.

Да ўдзелу прымаюцца дакумэнтальныя і мастацкія творы на беларускай і расейскай мовах — апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя.

  • Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасьня 2025 году.
  • Колькасьць кніг аднаго аўтара не абмяжоўваецца.
  • Няма абмежаваньняў узросту, грамадзянства, месца жыхарства аўтара (аўтараў) і месца публікацыі твораў.
  • Факты намінацыі, перамогі, імёны і прозьвішчы аўтараў могуць не раскрывацца публічна. Тады прозьвішчы будуць абвешчаныя толькі пасьля таго, як гэта стане бясьпечна для аўтараў.
  • Падаць заяўку за сваіх блізкіх, якія знаходзяцца ў зьняволеньні, могуць і блізкія сваякі аўтара ці іншыя ўпаўнаважаныя асобы. Але твор можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі са згоды аўтара (усяго аўтарскага калектыву ці яго асобных чальцоў).


Каб падаць заяўку, трэба запоўніць google-форму і далучыць да яе творы.

Тэрмін падачы заявак — да 15 кастрычніка 2025 году (23:59 беларускага часу).

Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесьцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень заняволенага пісьменьніка.

Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сытуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць актуальнасьць. Першую прэмію атрымаў Ігар Аліневіч за кнігу «Еду в Магадан».

Прэмія праводзіцца пры падтрымцы яе сузаснавальніка і інфармацыйнага партнэра «Радыё Свабода». Даведацца больш аб прэміі імя Францішка Аляхновіча і яе ляўрэатах можна на сайце Беларускага ПЭНу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG