Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах у Малдове, паводле першых падлікаў ЦВК, наперадзе праэўрапейскія сілы


Галасаваньне на выбарчым участку ў Кішынёве, 28 верасьня 2025
Галасаваньне на выбарчым участку ў Кішынёве, 28 верасьня 2025

На гэты момант падлічаныя галасы на больш чым на 60% участкаў.

  • Урадавая праэўрапейская партыя «Дзеяньне і салідарнасьць» (PAS) мае крыху больш за 43%.
  • Прарасейскі Патрыятычны блок, у які ўваходзяць сацыялісты, камуністы, партыя «Сэрца Малдовы» і партыя «Будучыня Малдовы», пакуль набірае менш за 30%.

Сачыць за абнаўленьнем вынікаў у рэальным часе можна на сайце ЦВК Малдовы.

Напярэдадні выбараў прэзыдэнтка краіны Мая Санду зьвярнулася да грамадзян з заклікам падтрымаць праэўрапейскія сілы, падкрэсьліўшы, што Расея ўкладвае значныя сродкі, каб прывесьці да ўлады сваіх прыхільнікаў. Паводле яе, Масква траціць «сотні мільёнаў даляраў», спрабуючы купіць галасы малдоўскіх выбарнікаў. Санду таксама заявіла, што ў выпадку перамогі прарасейскіх сілаў Малдова рызыкуе быць адарванай ад Эўропы і можа стаць пляцдармам расейскіх ваенных апэрацыяў у Адэскай вобласьці Ўкраіны.

Расея, у сваю чаргу, заяўляе, што ня ўмешваецца ўва ўнутраныя справы іншых дзяржаваў.

Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG