Аляксандар прызываўся з Мазыра. Тут жывуць яго бацькі і пяцёра братоў. Аляксандар — старэйшы сын у сям’і, у траўні яму споўніцца 22 гады.
Маці салдата, Алена Ўладзіміраўна, кажа, што не знаходзіла сабе месца ўсе апошнія дні:
«Гэтыя амаль шэсьць дзён жыцьцё спынілася, час замёр. У мяне так пачало сэрца біцца. Я кажу, пакуль не дасьцё слухаўку, каб ён хаця б сказаў: „Мама, я жывы“, то ня ведаю што... Ну, пацьвердзілі: запіску ён перадаў сваякам. Я хутка паеду й прачытаю».
Алена Сушчык апавяла, што калі сын ноччу 3 студзеня пакінуў вайсковую частку, то назаўтра да яе прыяжджалі прадстаўнікі брыгады. Пасьля гэтага яна зьвярнулася ў мясцовы райаддзел міліцыі, каб Аляксандра абвясьцілі ў вышук. Цяпер па яе просьбе вышук спынены.
Жанчына ня можа пакуль патлумачыць, чаму сын самавольна пакінуў брыгаду. Ён перад войскам скончыў ліцэй будаўнікоў, набыў спэцыяльнасьць плітачніка-аддзелачніка. І нават пасьпеў папрацаваць у домабудаўнічым камбінаце, дзе зарабляў неблагія грошы. У ваенкамаце сам прасіўся ў спэцназ, бо меўся зьвязаць сваё жыцьцё са службай у міліцыі:
«Ён марыў і нават сам у ваенкамаце прасіўся — у спэцназ пайшоў. Рыхтаваўся. Купіў сабе спартовы касьцюм, красоўкі. І перад арміяй кожны дзень а пятай гадзіне ўставаў, прабежкі вялікія рабіў, спортам займаўся».
Але гэта, па словах суразмоўніцы, толькі адзін бок характару сына. Бо зь іншага боку — ён вельмі спакойны і ўраўнаважаны:
«Ён спакойны, памочнік, мне дапамагаў ва ўсім, на „вы“ зьвяртаўся. Калі іншыя на „ты“, то ён заўсёды на „вы“. Сарамлівы, крыху замкнёны ў сабе».
Маці салдата кажа, што сын незадоўга да Новага году быў у Мазыры ў трохдзённым адпачынку і падзяліўся намерам пасьля тэрміновай службы, якая скончыцца сёлета ўвосень, прадоўжыць яе паводле кантракту.
31 сьнежня ўвечары Аляксандар тэлефанаваў сям’і ў Мазыр, віншаваў усіх з Новым годам — камандзіры ў пераднавагодні вечар дазволілі салдатам карыстацца тэлефонам. А праз трое сутак Аляксандар, будучы днявальным, пакінуў брыгаду спэцназу.
У Мар’інагорскай брыгадзе журналістам ніяк не камэнтуюць інцыдэнт з салдатам Сушчыкам. Толькі ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл» заяўляюць, што салдат пакінуў войска нібыта з-за пляншэта, які ў яго адабралі.
Алена Ўладзіміраўна кажа, што ў Аляксандра быў у войску смартфон, а дома — ноўтбук, зь якім ён надоўга не расставаўся:
«Быў смартфон-тэлефон. А дома — свой ноўтбук. Любіў ноўтбук, гульні ўсякія. Як дзіця малое, гуляць любіў. Гэта была яго бразготка».
Так ці інакш, але маці ня ведае дакладна, што здарылася з сынам у мар’інагорскай элітнай вайсковай часьці:
«Ён сам нічога не сказаў наконт прычыны. Прычына, канечне, ёсьць. Будзем яе імкнуцца высьветліць. Я яшчэ буду тэлефанаваць у часьць: ці дазволяць мне пабачыцца? Каб бессэнсоўна ня ехаць. Буду тэлефанаваць, прасіць дазволу».