9 чэрвеня спаўняецца 100 дзён з моманту афіцыйнага старту грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» За гэты час стартаваў шэраг праектаў, улады ўчынілі жорсткі перасьлед актывістаў кампаніі, апячаталі офісы, канфіскавалі аргтэхніку, зьдзейсьнілі ператрусы ў кватэрах, а лідэры нават трапілі за краты на трое сутак. Але кампанія працягваецца, у плянах — новыя праекты.