21 жніўня старшыня Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргей Гайдукевіч публічна заявіў пра свой намер удзельнічаць у прэзыдэнцкіх выбарах, якія, на яго думку, адбудуцца ўжо ў сьнежні 2010 году.
Сёньня ў палацы культуры МТЗ пачаўся кангрэс лібэральна-дэмакратычнай партыі. Адкрыў яго старшыня партыя Сяргей Гайдукевіч.
Украіна і Беларусь могуць сёлета дасягнуць рэкорднага паказьніку па тавараабароце. Кіеў не зьбірацца далучацца да Мытнага саюзу. Пра гэта і іншае распавёў надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны ў Беларусі Раман Бясьсьмертны.
Беларусь можа адмовіцца ад супрацоўніцтва з Расеяй у справе будаўніцтва атамнай электрастанцыі. Пра гэта 13 жніўня паведаміў Аляксандар Лукашэнка.
Савет Міністраў прыняў пастанову, згодна зь якой з 12 жніўня закупныя цэны на малако ў Беларусі ўздымаюцца ў сярэднім на 10%. Як адаб’ецца гэта на малаказаводах, на пакупніках, ці дапаможа самім сельгасвытворцам?
Афіцыйныя ўлады забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьсьледаваньня зьнікненьняў апазыцыйных палітыкаў.
Улады Менску забаранілі апазыцыі праводзіць 16 жніўня шэсьце і мітынг з патрабаваньнем міжнароднага расьследаваньня зьнікненьняў апанэнтаў А. Лукашэнкі. Тым не меней арганізатары акцыі плянуць сабрацца з партэтамі зьніклых.
Як праводзяць лета беларускія палітыкі? "Свабода" зьвязалася з А.Лябедзькам, Л.Ярмошынай, Я.Раманчуком, С.Гайдукевічам і прэс-сакратаром С.Сідорскага.
У Беларусі завяршылася ўступная кампанія ў ВНУ. Калі на прэстыжныя факультэты бюджэтных плыняў конкурс быў вельмі высокі, то на платныя аддзяленьні часта бралі ўсіх, хто падаў дакумэнты.
У Беларусі 2 мільёны 464 тысячы пэнсіянэраў — гэта кожны чацьвёрты жыхар краіны. Чвэрць пажылых беларусаў, дасягнуўшы пэнсійнага ўзросту, працягваюць працаваць. Наколькі сацыяльна абароненымі пачуваюць сябе беларускія пэнсіянэры?
Да 100-годзьдзя выдатнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш выйшаў у сьвет збор яе твораў у двух тамах: вершы і паэмы, выбранае з прыжыцьцёвых кніг, з публікацыяў у пэрыёдыцы, лісты, а таксама 74 вершы, якія публікуюцца ўпершыню.
Студэнтка Акадэміі мастацтваў у Познані Цэліна Скшэбчак вырашыла прадэманстраваць сваё бачаньне сытуацыі ў Беларусі і намалявала 13 партрэтаў Аляксандра Лукашэнкі. Выстава ўжо пабывала ў Баранавічах, зараз яна дэманструецца ў Менску, ва Ўправе БНФ.
У Нацыянальным музэі гісторыі і культуры адкрылася выстава «Памяць аб Грунвальдзкай перамозе». У Літве цягам 2010 году ажыцьцяўляецца дзяржаўная праграма ў справе сьвяткаваньня 600-годзьдзя Грунвальдзкай бітвы.
З 1 жніўня 2010 году ўступіла ў сілу пастанова Дэпартамэнту ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС, згодна зь якой на шмат якіх забруджаных тэрыторыях скасаваны кантрольна-прапускны рэжым.
Гаспадарчы суд Менску прызнаў, што адукацыйная ўстанова "Рух наперад" ня мела юрыдычнага адрасу, так што рашэньне аб дзяржаўнай рэгістрацыі ўстановы "Руху наперад" павінна быць адменена. Ці працягне дзейнічаць грамадзянская кампанія "Гавары праўду"?
Завяршылася залічэньне абітурыентаў у вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны "на бюджэт", то бок на бясплатнае навучаньне. Прыкладна 15% могуць прэтэндаваць на бюджэтныя месцы. Астатнія ахвотныя атрымаць вышэйшую адукацыю вымушаныя плаціць.
Гаспадарчы суд вынес пастанову аб прызнаньні нядзейнаю дамовы арэнды памяшканьня адукацыйнай установай "Рух наперад", якая заснавала кампанію "Гавары праўду".
У Гаспадарчым судзе Менску на 29 ліпеня былі прызначаныя два паседжаньні па пазовах гарвыканкаму да ўстановы "Рух наперад", якая заснавала кампанію "Гавары праўду".
Лукашэнка даручыў міністру адукацыі Радзькову пачаць працэдуру далучэньня да Балёнскага працэсу. Што гэта дасьць Беларусі?
20 год таму, 27 ліпеня 1990 году, Вярхоўны Савет тады яшчэ БССР прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Як сёньня ў Менску адзначалі 20-годдзье дэклярацыі?
Загрузіць яшчэ