Амбасада Азэрбайджанскай Рэспублікі ў Беларусі прэзэнтавала кнігу азэрбайджанскага гісторыка і журналіста Мусы Мэрджанлы «Армянства. Расея. Каўказ», перакладзеную на беларускую мову.
Бацькі зьбіраюць грошы на патрэбы школы ці на рэчы, неабходныя для навучаньня ці камфортнага знаходжаньня ў клясе дзяцей. Наколькі гэта законна, куды ідуць грошы бацькоў, ці можна абысьціся без пабораў?
9-га лістапада апоўдні некалькі дзясяткаў маладых людзей са сьцягамі кампаніі "Гавары праўду" і сымбалічнымі шыльдамі з надпісам "Вуліца Васіля Быкава" пашыхтаваліся ўздоўж вуліцы Ўльянаўскай. Актывісты кампаніі раздавалі мінакам кнігі Васіля Быкава і заклікалі далучыцца за кампаніі за перайменаваньне вуліцы Ўльянаўскай у вуліцу імя Васіля Быкава.
Сёньня а 13-й гадзіне некалькі дзясяткаў маладых людзей са сьцягамі кампаніі "Гавары праўду" і сымбалічнымі шыльдамі з надпісам "Вуліца Васіля Быкава" выстраіліся ўздоўж вуліцы Ўльянаўскай.
Праваабаронцы адзначаюць дыскрымінацыйнае стаўленьне выканкамаў да прадстаўнікоў апазыцыйных партый — тыя складаюць толькі чвэрць працэнту ад агульнай колькасьці сяброў камісій.
Сёньня кампанія "Праваабаронцы за свабодныя выбары" абнародавала папярэднюю справаздачу па выніках назіраньня за фармаваньнем участковых выбарчых камісій.
Сёньня апублікаваны вынікі дасьледаваньня экспэртаў Праграмы разьвіцьця ААН. Беларусь увайшла ў групу краінаў з высокім узроўнем разьвіцьця чалавечага патэнцыялу і заняла 61-е месца са 169. З бліжэйшых суседзяў Беларусь абагналі Польшча (41-е месца ў рэйтынгу), Літва (44-е месца), Латвія (48-е). Расея — на 65-м месцы. Замыкае рэйтынг Зымбабвэ.
У Ліцэі БДУ адбыўся сход упаўнаважаных жыхароў Ленінскага раёну, на якім абіралі дэлегатаў на ІV Усебеларускі народны сход. Трапіць на сход паспрабаваў і кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў. Але далей за ганак будынку яго не пусьцілі.
Намаганьні Ўладзімера Някляева стаць дэлегатам Усебеларускага сходу, скончыліся нічым. Ён сёньня асабіста прыйшоў на сход упаўнаважаных Ленінскага раёну Менску, на якім фармальна абіраюць дэлегатаў, аднак далей за прыступкі яго не пусьцілі.
У Міжнародным адукацыйным цэнтры сёньня адбудзецца прэзэнтацыя беларуска-нямецкага слоўніка на 70 тысяч словаў і выразаў. Беларуска-нямецкі слоўнік такога аб'ёму – першы ў гісторыі.
Як ацэньваюць ролю Чарнамырдзіна беларускія палітыкі і высокія службовыя асобы, зь якімі яму даводзілася мець справу ў якасьці кіраўніка ўраду?
На імя старшыні Цэнтравыбаркаму Лідзіі Ярмошынай накіравана заява з патрабаваньнем пакараць вінаватых у зьнікненьні 32005 подпісаў, сабраных па Віцебскай вобласьці за вылучэньне кандыдатам у прэзыдэнты Ўладзімера Някляева.
2 лістапада ў інфармацыйна-выстаўным цэнтры бібліятэкі імя Якуба Коласа Акадэміі навук адбудзецца прэзэнтацыя біяграфічнага альманаху “Асоба і час” і збору твораў Ларысы Геніюш.
З 1 лістапада ў Беларусі павышаны тарыфная стаўка першага разраду, мінімальная зарплата, працоўныя і сацыяльныя пэнсіі, а таксама памер бюджэту пражытковага мінімуму і дзяржаўных дапамог.
Менск апынуўся на 41 месцы сярод 50 самых дарагіх гарадоў сьвету па коштах арэнды офісных памяшканьняў. Рэйтынг коштаў офісаў па ўсім сьвеце штогод складаецца кансалтынгавай кампаніяй Colliers International.
Сёньня ў Пінску пахавалі трох загінулых у выніку выбуху і пажару на "Пінскдрэве". Сёньня ў берасьцейскім шпіталі памёр чацьверты пацярпелы. Арганізацыю і аплату жалобных мерапрыемстваў узяў на сябе прафсаюзны камітэт прадпрыемства.
У Інстытуце генэтыкі і цыталёгіі Нацыянальнай акадэміі навук завершаны чарговы этап дасьледаваньняў этнагеноміі беларусаў. Навукоўцы вывучылі каля тысячы пробаў ДНК карэнных беларусаў шасьці геаграфічных раёнаў краіны. Асноўны вынік дасьледаваньняў: беларусы — гэта індаэўрапейцы, славяне.
У мінулыя выходныя прайшоў багаслоўска-духоўны сэмінар і круглы стол перакладчыкаў біблейскіх і літургічных тэкстаў на беларускую мову.
У панядзелак ініцыятыўная група Ўладзімера Някляева зьвярнулася да ўладаў суседніх краінаў —Украіны, Польшчы і Літвы — з просьбай забясьпечыць Беларусь празрыстымі скрынямі для галасаваньня.
Загрузіць яшчэ