Сёньня ў Вышэйшым гаспадарчым судзе пачнецца разгляд двух пазоваў "Аўтарадыё" – да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні і да Міністэрства інфармацыі.
Міністэрства фінансаў Беларусі выступіла з прапановай скараціць колькасць занятых у бюджэтнай сфэры на 10-15%. Афіцыйныя галіновыя прафсаюзы - супраць.
З 12 лютага ў Беларусі істотна падвышаюцца цэны на цукар — зноў на 10%. Задняй датай — з 1 лютага — павялічыліся тарыфы на жыльлёва-камунальныя паслугі.
9 лютага ва Ўправе БНФ сабраліся лідэры палітычных партыяў, рухаў, грамадзкіх ініцыятываў, каб абмеркаваць, дзе і ў якім фармаце сёлета адсьвяткаваць Дзень Волі.
Фармальная прычына адмовы — у Мін’юст не былі пададзеныя арыгіналы і копіі некаторых дакумэнтаў, што тычыліся ўстаноўчага сходу.
8 лютага споўнілася б 90 гадоў народнаму пісьменьніку Беларусі Івану Мележу, ляўрэату Літаратурнай прэміі імя Якуба Коласа, Дзяржаўнай прэміі БССР, Ленінскай прэміі, які праславіўся сэрыяй раманаў "Палеская хроніка".
Чыноўнікі Міністэрства аховы здароўя суцяшаюць, што пандэміі "сьвінога" грыпу ў Беларусі не чакаецца. Але прызнаюць, што актыўна распаўсюджваюцца захворваньні, выкліканыя вострымі рэсьпіраторнымі інфэкцыямі.
Міхаіл Козел, жыхар Турава спыніў галадоўку, якой ён спрабаваў дамагчыся зьняцьця негалоснай забароны на працаўладкаваньне. Чарговая спроба Міхаіла ўладкавацца на працу зноў аказалася безвыніковай.
Літаральна на наступны дзень пасьля выбараў і жорсткага разгону акцыі пратэсту ў Менску быў створаны своеасаблівы штаб дапамогі затрыманым і іх сем'ям.
Дзяржаўная ўстанова «ЦэнтарКурорт», якая належыць Адміністрацыі прэзыдэнта, на аўкцыён выставіла зубра. Лот пад нумарам 15 рэклямуецца як «унікальны экзэмпляр, самец, які не прызначаны для свабоднага паляваньня, з рэзэрвовага генафонду».
У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук — новы кіраўнік, Вячаслаў Даніловіч. Спадар Даніловіч замяніў на гэтай пасадзе Аляксандра Каваленю, які ачольваў установу з 2005 году, а апошнія некалькі месяцаў працуе ў прэзыдыюме Акадэміі навук. Ці спадзяюцца навукоўцы на перамены?
У сьпісе беларускіх чыноўнікаў, неўязных у краіны Эўразьвязу — амаль паўтара дзясятка журналістаў, галоўныя рэдактары газэт, кіраўнікі тэлеканалаў, чыноўнікі Міністэрства інфармацыі. Як яны самі ставяцца да таго, што сталі неўязнымі?
Адзіны беларускі ўнівэрсытэт ў Эўрапейскім Зьвязе — Эўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у Вільні — пачынае кампанію па наборы новых студэнтаў.
За першы месяц працы ў Менску місія міжнародных назіральнікаў зафіксавала больш за 100 выпадкаў парушэньня правоў чалавека ў Беларусі.
У гады Другой усясьветнай вайны на тэрыторыі Беларусі загінулі 805 тысяч габрэяў. У Менску знаходзілася адно з самых буйных гета на тэрыторыі Эўропы. Сёньня ў Гістарычнай майстэрні адбудзецца прэзэнтацыя дапаможніка для настаўнікаў гісторыі пра менскае гета.
Канстытуцыйны суд Беларусі не прымае да разгляду скаргі і заявы асобных грамадзянаў, не дае прававую ацэнку дзеяньням праваахоўным органаў, выступае супраць увядзеньня Эўразьвязам санкцый у дачыненьні да Беларусі.
Старшыня Канстытуцыйнага суду адмовіўся даваць ацэнку парушэньням правоў чалавека КДБ і міліцыяй пасьля 19 сьнежня.
Студэнты, якія бралі ўдзел у масавай акцыі 19 сьнежня, выключацца з ВНУ ня будуць. Пра гэта заявіў новы міністар адукацыі Сяргей Маскевіч, прэзэнтуючы на прэсавай канфэрэнцыі «Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі».
У новым Кодэксе аб адукацыі не прадугледжана адлічэньне студэнтаў, якія прымалі ўдзел у акцыі 19 сьнежня. Пра гэта заявіў міністар адукацыі Сяргей Маскевіч на прэс-канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне "Свабоды".
Сёньня Юрыю Базану, генэральнаму дырэктару "Аўтарадыё", вяшчаньне якога было прыпынена з 12 студзеня, паведамілі ў Вышэйшым гаспадарчым судзе, што гэта вышэйшая судовая інстанцыя будзе разглядаць яго апэляцыйную скаргу.
Загрузіць яшчэ