Так супала, што 19 сакавіка спаўняецца 5 гадоў прэзыдэнцкіх выбараў 2006 году і тры месяцы пасьля апошніх выбараў 2010 году. Ці зьмянілася краіна за апошнія пяць гадоў, ці ёсьць зьмены пасьля 19 сьнежня?
19–20 сакавіка ў Менску мелася адбыцца канфэрэнцыя «Роля і месца грамадзянскай супольнасьці ў стратэгіі будучыні». Але адміністрацыя Менскага міжнароднага адукацыйнага цэнтру, дзе меркавалася правесьці канфэрэнцыю, у апошні момант адмовіла ў памяшканьні.
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду пастанавіла накіраваць абедзьве справы "Аўтарадыё" на новы разгляд.
Касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суду вынесла рашэньне па скарзе Міністэрства інфармацыі. Папярэдняе судовае рашэньне, вынесенае 9 сакавіка, адмененае. Справа будзе накіраваная на новы разгляд.
У касацыйнай калегіі Вышэйшага гаспадарчага суду пачаўся разгляд скаргі Міністэрства інфармацыі да "Аўтарадыё".
Перадатчык менскай FM-cтанцыі "Аўтарадыё" дагэтуль ня ўключаны, хоць радыё выйграла суды па двух сваіх пазовах да Міністэрства інфармацыі яшчэ 9 сакавіка. Калегі зь іншых FM-cтанцыяў фактычна не праявілі карпаратыўнай салідарнасьці з "Аўтарадыё".
“Аўтарадыё” атрымала копію пастановы суду аб тым, што папярэджаньне Мінынфарму і адключэньне перадатчыка прызнаныя не адпаведнымі законам. Дакумэнт перададзены ў Міністэрства сувязі і Дзяржаўную інспэкцыю па электрасувязі, але там не сьпяшаюцца яго выконваць і ўключаць перадатчык.
Другі Фэстываль беларускамоўнай рэклямы і камунікацый AD.NAK! ад сёньняшняга дня распачынае прыём конкурсных працаў. Працы будуць прымацца да 6 чэрвеня. Конкурсная праграма 2011 году будзе значна пашыраная за кошт новых тэмаў і кірункаў.
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці прадставілі "Стратэгію-2012: ад дыялёгу ўнутры дэмакратычных сілаў да дыялёгу з рэжымам".
Тыдзень таму Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўднымі папярэджаньне Міністэрства інфармацыі на адрас “Аўтарадыё”, і пастанову камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні аб адключэньні перадатчыка.
Японскія навукоўцы і лекары дзяліліся досьведам працы зь беларускімі калегамі, дапамагаючы пераадолець наступствы Чарнобылю.
Прадстаўнікі экспэртнай, грамадзкай і палітычнай супольнасьці Беларусі вырашылі заснаваць прэмію імя Сьвятланы Навумавай.
Суд аштрафаваў расейскіх грамадзянаў Арцёна Брэўса і Івана Гапонава за ўдзел у Плошчы на 300 базавых велічыняў кожнага. Беларускаму грамадзяніну Дзьмітрыю Мядзьведзю давядзецца адпрацоўваць 3 гады на так званай "хатняй хіміі". Як ацэньваюць такія розныя прысуды праваабаронцы?
9 сакавіка Вышэйшы гаспадарчы суд прызнаў несапраўдным рашэньне Рэспубліканскай камісіі па тэлебачаньні і радыёвяшчаньні спыніць вяшчаньне станцыі.
Генэральны дырэктар «Аўтарадыё» Юры Базан спадзяецца, што пры ўдалым зьбегу абставінаў радыё можа аднавіць эфірнае вяшчаньне ўжо на наступным тыдні.
«Што тычыцца інфармацыі наконт таго, што Сярэдзіч адкрыта казаў, што, маўляў, давайце грошы за станоўчую публікацыю, я і зараз магу пацьвердзіць і запэўніць, што гэта інфармацыя праўдзівая».
Галоўны рэдактар «Народнай Волі» Іосіф Сярэдзіч адказаў на заяву былога кандыдата ў прэзыдэнты Рыгора Кастусёва пра тое, што быццам Сярэдзіч вымагаў за публікацыю грошы.
У менскай галерэі «Ў» прайшла прэзентацыя альбому пераможцаў першага конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2010». У альбоме зьмешчана каля 200 здымкаў 34-х фотарэпарцёраў. Перад публікай выступілі арганізатары конкурсу і яго пераможцы.
У інтэрнэце зьявіўся сьпіс забароненых да згадваньня ў афіцыйных СМІ дзеячаў беларускага і ўсясьветнага мастацтва, літаратуры, музыкі. Ці існуе такі сьпіс і як наагул да ўсялякіх забаронаў ставяцца самі дзеячы культуры і супрацоўнікі СМІ?
Загрузіць яшчэ