З Новага году ня стане найстарэйшага беларускамоўнага часопіса для падлеткаў «Бярозка», які выходзіць з 1926 году і ў якім пачыналі ці ня ўсе вядомыя беларускія літаратары. «Бярозка» страціць сваю вокладку і будзе дадаткам да часопіса «Маладосць».
«Белпошта» не прымае падпіскі на адзіную беларускамоўную газэту для падлеткаў «Раніца». Міністэрства адукацыі і «Настаўніцкая газета» — тлумачаць гэта эканамічнымі прычынамі.«Раніца» стане дадаткам да расейскамоўнай газэты для падлеткаў — «Переходного возраста».
Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі кажа, што амбасадара Беларусі выклічуць у МЗС у сувязі з анты-польскімі выказваньнямі Аляксандра Лукашэнкі.
Папраўкі ў «Закон аб масавых мерапрыемствах» дэпутаты Палаты прадстаўнікоў надзвычай апэратыўна прынялі 3 кастрычніка адразу ў абодвух чытаньнях.
3 кастрычніка лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду", былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў і намесьніца старшыні "Маладога фронту" Наста Палажанка былі выкліканыя ў пастарункі. Абодвум асуджаным за падзеі 19 сьнежня 2010 года вынесены апошнія папярэджаньні за парушэньне рэжыму.
У міліцыі Някляева папярэдзілі, што калі ён яшчэ раз парушыць так званы "рэжым", адбудзецца суд, які можа прыняць рашэньне аб адмене адтэрміноўкі выкананьня пакараньня, і паэт можа апынуцца за кратамі.
29 верасьня сябры зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады фронт" зьвярнуліся ў Адміністрацыю прэзыдэнта, каб перадаць зварот на імя "грамадзяніна Аляксандра Лукашэнкі".
Экс-кандыдата ў прэзыдэнты, лідэра кампаніі "Гавары праўду!" Ўладзімера Някляева выклікалі ў Ленінскі РУУС Менску ў 12 гадзін.
Двум выкладчыкам Беларускага інстытуту правазнаўства — Андрэю Завадзкаму і Натальлі Васілевіч — не працягнулі кантрактаў. Самі выкладчыкі зьвязваюць гэта са сваёй актыўнай грамадзянскай пазыцыяй.
З тэлефанаваньняў і лістоў Зьмітра Бандарэнкі вынікае, што вязьні добра інфармаваныя пра падзеі ў краіне і пра тое, што адбываецца зь іншымі палітзьняволенымі.
Мікола Статкевіч 25 верасьня павінен быў патэлефанаваць са Шклоўскай калёніі бацьку. Пра гэта ён казаў, калі тэлефанаваў мінулым разам 19-га. Але званка не было.
Як правялі першы дзень на волі вызваленыя ў сераду палітвязьні, ці пасьпелі адчуць смак свабоды, чым зьбіраюцца займацца далей?
Прыкладна а 20-й гадзіне вечара з магілёўскага вакзалу ў Менск выправіліся чацьвёра былых ужо палітзьняволеных — Алег Федаркевіч, Ільля Васілевіч, Аляксандар Малчанаў і Зьміцер Буланаў. Першыя інтэрвію на волі яны далі карэспандэнтам Радыё Свабода.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Віталь Рымашэўскі выказаў меркаваньне, што кандыдатаў у прэзыдэнты улада ня выпусьціць да даты правядзеньня Народных сходаў.
Палітоляг і журналіст Аляксандар Класкоўскі, сын якога адбываў пакараньне ў Шклоўскай калёніі, паведаміў Радыё Свабода, што яго сын ужо едзе са Шклоўскай калёніі ў Воршу:
«Мне вельмі прыемна, што чарговыя палітычныя вязьні выйдуць на свабоду. Зь іншага боку, абсалютна ўпэўнены, што гандаль працягваецца».
Грамадзянская жонка экс-кандыдата ў прэзыдэнты Міколы Статкевіча Марына Адамовіч перакананая, што кандыдатаў у прэзыдэнты ў сьпісе памілаваных няма.
Ці зьявілася ў банках валюта пасьля першых адносна свабодных таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы і ўсталяваньня новага валютнага курсу — значна вышэйшага за афіцыйны? Як на новую сітуацыю рэагуюць людзі?
Месяц таму Аляксандар Лукашэнка памілаваў першых дзевяць палітвязьняў, якія былі зьняволеныя за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці. Як правялі яны гэты першы месяц на свабодзе, ці адаптаваліся, ці ўладкаваліся на працу?
Класкоўскі разам з адвакаткай рыхтуе наглядныя скаргі на прысуд. Вінаградаву ўпершыню прапанавалі напісаць прашэньне аб памілаваньні. Васілевіч будзе працаваць у калёніі краўцом. Нямеччына адрэагавала на паведамленьне пра няшчасны выпадак зь Міколам Статкевічам чарговай хваляй салідарнасьці.
Загрузіць яшчэ